Што рабіць, калі ў аўторак перакрыюць пр-т Незалежнасці

Што рабіць, калі ў аўторак перакрыюць пр-т Незалежнасці
У аўторак, 7 мая, на плошчы Перамогі збіраюцца рэпеціраваць да 9 мая, таму ДАІ можа закрыць участак праспекта Незалежнасці з 11:00 да 12:00, піша прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”. Грамадскі транспарт паедзе па-іншаму. Вось так.

У аўторак, 7 мая, на плошчы Перамогі збіраюцца рэпеціраваць да 9 мая, таму ДАІ можа закрыць участак праспекта Незалежнасці з 11:00 да 12:00, піша прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”. Грамадскі транспарт паедзе па-іншаму. Вось так.

Аўтобусы №18, 26 паедуць па праспекце Машэрава, вуліцам Казлова, З. Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Аўтобусы №100, 115Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1280-ТК, 1547-СК паедуць па праспекце Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным кірунках.

Аўтобусы №1318-ТК паедуць па праспекце Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, праспекце Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Куйбышава, праспекце Машэрава ў прамым напрамку і па праспекце Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Свярдлова, праспекце Незалежнасці ў зваротным кірунку.

Аўтобусы №300Э, 1400-ТК паедуць па вул. Бабруйскай, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З.Бядулі, вул. Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым кірунку. Яны паедуць па праспекце Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вул. Бабруйскай у зваротным кірунку.

Аўтобусы №1119-ТК паедуць па праспекце Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Багдановіча, вул. Няміга, праспекце Пераможцаў у прамым кірунку і па праспекце Пераможцаў, вул. Няміга, вул. Багдановіча, праспекце Машэрава, вул. Чырвонай, праспекце Незалежнасці ў зваротным кірунку.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться