17 мая стрымінгавы сэрвіс Hulu пакажа “Хітрык-22” (Catch-22) – серыял Джорджа Клуні па аднайменным рамане Джозэфа Хэллера.
Гэта гісторыя пра ваенных лётчыкаў падчас Другой сусветнай вайны: капітан Джон Ясарыян вырашае, што вайны з яго хопіць, і хоча назваць сябе вар’ятам. Але ёсць урадавая пастанова “Хітрык-22”, якая кажа: кожны, хто называе сябе вар’ятам, каб не служыць, прызнаецца разумным.
Рэжысёрам і выканаўцам адной з галоўных роляў стаў Джордж Клуні. Разам з ім у серыяле іграюць Х’ю Лоры, Крыстафер Эбат, Кайл Чандлер.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.