Беларусы прасiлi пісаць назвы мікрараёнаў на беларускай – ім адмовілі

Беларусы прасiлi пісаць назвы мікрараёнаў на беларускай – ім адмовілі
У снежні актывісты збіралі на платформе petitions.by подпісы за тое, каб назвы мікрараёнаў «Лошица» і «Серебрянка» запісалі па-беларуску. Улады адмовілі, і вось чаму.

У снежні актывісты збіралі на платформе petitions.by подпісы за тое, каб назвы мікрараёнаў «Лошица» і «Серебрянка» запісалі па-беларуску. Улады адмовілі, і вось чаму.

Што прапанавалі аўтары петыцыі?

Аўтары петыцыі заўважылі, што ў Ленінскім раёне Мінска амаль 80% назваў на шыльдах напісаны на рускай мове. Асабліва кідаюцца ў вочы назвы мікрараёнаў Лошыца і Серабранка, якія ўсталявалі ў 2019 годзе.

«Просім замяніць назвы гэтых мікрараенаў з рускай на беларускую мову, таму што беларуская мова з’яўляецца нацыянальнай мовай краіны згодна заканадаўству», – прапаноўваюць у петыцыі.

Зварот падпісаў 271 чалавек.

«Пропаведзь варожасці на моўнай глебе». Чаму мясцовыя ўлады адмовіліся ад прапановы?

У Адміністрацыі Ленінскага раёна мяркуюць, што рускамоўныя назвы мікрараёнаў «Лошица» і «Серебрянка» адпавядаюць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо ў краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская.

У адказе таксама звярнулі ўвагу на тое, што «публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць».

Цікава, што на зварот актывістаў у адміністрацыі адказалі па-беларуску.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: petitions.by.

поделиться