Да хватит уже верить во всякие сказки! Собрали для вас 5 действительно интересных заблуждений и фактов о Минске, о которых вы вряд ли знали
CityDog.io
02.11.2021

Да хватит уже верить во всякие сказки! Собрали для вас 5 действительно интересных заблуждений и фактов о Минске, о которых вы вряд ли знали

Да хватит уже верить во всякие сказки! Собрали для вас 5 действительно интересных заблуждений и фактов о...
Попросили историка архитектуры, искусствоведа и преподавателя Сергея Харевского поделиться парочкой заблуждений про Минск, на которые вы все еще, возможно, ведетесь.

Попросили историка архитектуры, искусствоведа и преподавателя Сергея Харевского поделиться парочкой заблуждений про Минск, на которые вы все еще, возможно, ведетесь.

«Минск – город на равнине». Нет, это не так

Еще 150 лет назад наш город был одним из самых «гористых» мест региона. А сегодня от минчан, побывавших в Украине или Литве, нередко можно услышать: «Красивые столицы, которые стоят на холмах. Не то что Минск». При этом...

– Мінск не толькі самы туманны горад, у якім на год туманаў больш, чым у Лондане, але стаіць значна вышэй за ўсе суседнія сталіцы! – поясняет Сергей Харевский. – Яго самы высокі пункт знаходзіцца на вышыні 283 м (за домам № 8 па вуліцы Ляшчынскага). А самы нізкі пункт беларускай сталіцы – на вадасховішчы ў Чыжоўцы: 181,4 м над узроўнем мора.

Разам з тым Мінск размешчаны вышэй за Маскву (на 80 м), Кіеў (на 90 м), Вільнюс (на 110 м), Варшаву (на 117 м) і Рыгу (ажно на 280 м!).

«День города впервые отметили 35 лет назад». Нет, вы ошибаетесь на 200 с лишним лет

Основных версий того, когда же Минск впервые стал праздновать День города, по интернету гуляет две: 1967-й или 1986-й. Но на самом деле...

– З 6 лютага 1722 года гараджане пачалі святкаваць Дзень горада. Справа ў тым, што за два гады да гэтага менскі ваявода Кшыштаф Завіша пабываў у Рыме і прывёз адтуль часцінкі мошчаў святога Феліцыяна. Захоўваліся яны ў капліцы, якая была пабудавана на сродкі Завішы ў езуіцкім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (на плошчы Свабоды).

Капліцу з мошчамі святога пачалі называць Феліцыянаўскай, а вуліцу, якая вяла ад храма на поўдзень, – Феліцыянскай (зараз гэта Камсамольская). Дарэчы, на адной з вежаў касцёла быў усталяваны звон «Феліцыян».

Феліцыян стаў нябесным апекуном Менска. Таму 6 лютага, у дзень гэтага святога, пачалі святкаваць дні горада. На іх у будучай сталіцы Беларусі ладзіліся кірмашы, шумеў гандаль. Але перадусім гэта былі самыя пышныя рэлігійныя ўрачыстасці: білі званы, ішлі працэсіі, якія абыходзілі ўвесь квартал па сучасных вуліцах Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай і Рэвалюцыйнай.

Паколькі Феліцыян быў прызнаны святым яшчэ да расколу хрысціянскай царквы, яго вызнавалі пакутнікам як праваслаўныя, так і каталікі. Таму свята ператваралася ў маніфест яднання ўсіх хрысціян. А ўвечары ў горадзе адбываўся феерверк!

 

А так праздновали День города с столице БССР в 1986 году.

Почему же многие говорят про 1967-й и 1986-й? Потому что весной 1967-го отметили 900-летие Минска, а 24 мая 1986-го – первый (после долгого перерыва) праздник города.

«Раньше центром Минска была площадь Свободы». Не-а: нынешняя площадь Парижской Коммуны!

Во многих книгах об истории Минска и на тематических форумах в интернете можно прочесть: «В начале XVI века сложился новый городской центр в районе Верхнего рынка (сейчас площадь Свободы), где была построена деревянная двухэтажная ратуша». Вот только...

– Цэнтр Менска ў XV-XVI стст. быў там, дзе сёння Вялікі тэатр оперы і балета і парк вакол яго, на рагу вуліц Багдановіча і Купалы. Яшчэ ў 1390-м вялікім князем Ягайлам тут быў пабудаваны першы каталіцкі храм – Фарны касцёл Святой Тройцы. Больш за два стагоддзі ён быў галоўнай рымска-каталіцкай святыняй горада, даў назву гары, на якой стаяў, і прадмесцю.

Праз час на Траецкую гару перабраўся двор Менскага староства. Тут сыходзіліся старыя дарогі на Вільню і на Смаленск, быў пабудаваны таксама Спаса-Узнясенскі манастыр (там, дзе цяпер Міністэрства абароны), ад якога цудам ацалеў і нават захаваўся адзін з будынкаў.

Строительство штаба Белорусского военного округа (теперь Министерство обороны) на месте Спасо-Вознесенского монастыря.

А ўжо па ўскрайках старога горада, за ракою (!), выраслі іудзейскі квартал на Нямізе і мусульманскі там, дзе зараз Палац спорту.

«Мусульмане стали жить в Менске только с ХVI века?» Нет, вы ошиблись на 100 лет

Еще одно заблуждение, которое можно встретить в интернете и в книгах, связано с тем, что татары начали селиться на окраинах Минска лишь в начале ХVI века. В действительности...

– Мусульмане стала жывуць у Менску ад XV стагоддзя, а першая мячэць была пабудавана ўжо ў 1598-м там, дзе цяпер фантан перад гасцініцай «Юбілейная». І стаяла мячэць, ужо капітальная і мураваная, там аж да 1969-га!

Первая минская мечеть, 1901–1917 гг.

Вид на здание мечети и гостиницу «Юбилейная», 1967 год.

Ад мусульман нам дасталіся шматлікія тапонімы сталіцы. Гэта Весялоўка (былая Бесіялаўка). Масюкоўшчына – ад імя Мусы Абрагімовіча, першага ўласніка там фальварка. Шабаны – ад прозвішча Шабан, утворанага ад назвы восьмага месяца ісламскага календара. Рэчка Мухля ды яшчэ існуючая вуліца Амуратарская (ад асабістага мусульманскага імя Амурат), якая, дарэчы, недалёка ад старых мусульманскіх могілак і цяперашняй новай саборнай мячэці.

Новая соборная мечеть в несколько раз больше и стоит на новом месте – в полутора километрах от первой, на территории бывшего мусульманского кладбища (было уничтожено).

«Гостиница “Юбилейная” названа в честь 50-летия образования БССР». Нет, ее назвали в честь большого религиозного события

Многие не только считают, что современная соборная мечеть построена на месте старой (около гостиницы), но и что название «Юбилейная» гостиница получила по случаю 50-летия образования БССР. А если бы не эта круглая дата, быть ей «Интуристом». При этом...

– Назву «Юбілейная» гасцініцы далі ад Юбілейнай плошчы, бо тады яшчэ не ведалі, у гонар якога юбілею яна носіць сваё імя. Некалькі гадоў таму разглядаліся такія версіі: 100-годдзе Менскай губерніі, 300-годдзе дома Раманавых, 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, 30-годдзе Перамогі або 45-я гадавіна вызвалення Мінска.

Насамрэч назва плошчы звязана з… 1500-годдзем (бясспрэчна, юбілей) Нікейскага (Першага сусветнага) сабора, які адбыўся ў 325 (!) годзе. У гонар гэтай падзеі ў 1826-м тутэйшыя каталікі на тагачасным ускрайку Менску, на самай ягонай высокай тады гары ўсталявалі калону-капліцу. Праз час гэта мясцовасць стала называцца ў народзе Юбілейнай плошчай.

Дыхтоўны помнік знеслі бальшавікі ў 1947-м, а вось назву «Юбілейная плошча» цяпер носіць там новая станцыя метро!

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив CityDog.by; а также Иван Овчинников,
pan-dohva.livejournal.com, otvet.mail.ru, realt.onliner.by, minsk-old-new.com, sb.by, commons.wikimedia.org, upload.wikimedia.org.