Бо якасна і нядорага. Вось топ прадаўцоў Камароўкі, да якіх цяпер самыя доўгія чэргі

Бо якасна і нядорага. Вось топ прадаўцоў Камароўкі, да якіх цяпер самыя доўгія чэргі
На што арыентуюцца наведвальнікі Камароўкі, выбіраючы з дзясяткаў кропак з падобным асартыментам? Па нашым досведзе можам меркаваць, што, па-першае, на кошты, а па-другое, на чэргі: калі побач з латком сабраўся вялікі натоўп, напэўна, і тавар там нейкі асаблівы. Мы прагуляліся па рынку і паглядзелі, у якія пункты выстраілася больш за ўсё людзей.

На што арыентуюцца наведвальнікі Камароўкі, выбіраючы з дзясяткаў кропак з падобным асартыментам? Па нашым досведзе можам меркаваць, што, па-першае, на кошты, а па-другое, на чэргі: калі побач з латком сабраўся вялікі натоўп, напэўна, і тавар там нейкі асаблівы. Мы прагуляліся па рынку і паглядзелі, у якія пункты выстраілася больш за ўсё людзей.

Днём у буднія дні на Камароўцы з наведвальнікамі ўжо не так густа, як летам, але пакупнікоў усё роўна дастаткова. На сезонным рынку мінчан больш за ўсё прывабліваюць перцы, баклажаны, капуста і карняплоды. А вось латкі з кавунамі і дынямі, якіх усё яшчэ вельмі шмат, стаяць практычна бязлюдныя.

Пачнём з гародніны і садавіны на адкрытым рынку

Першы шматлюдны пункт на нашым шляху – у самым пачатку 8-га рада 1-га сектара. Людзі стаяць за перцамі па 3,49, памідорамі і бульбай па 0,99, капустай па 0,89, цыбуляй па 1,39, радыскай па 1,99 і баклажанамі па 3,99. У прадаўшчыцы відавочна ўдалы дзень: пакупнікі падыходзяць і падыходзяць – толькі паспявай мяняць манеткі на хрумсткую гародніну ў поліэтыленавых пакетах.

Наступную чаргу сабраў вакол сябе хлопец на 1-м радзе 3-га сектара – тут у яго перцы па 3,5–4,5 і баклажаны за 3,8. Уся гародніна буйная і бліскучая.

Каля яркага зялёнага латка на 1-м радзе 1-га сектара таксама выстраіліся людзі. Тут прадаюць сімпатычную каляровую капусту па 4,5, брокалі па 6,5, а яшчэ салат айсберг па 10, радыску па 3,5, пёры цыбулі па 1,20 і іншую прыемную зеляніну, сезон якой вось-вось пройдзе. Знайсці пункт лёгка – гэта амаль насупраць уваходу ў крыты рынак.

На 3-м радзе 3-га сектара (арыенцір – кафэ «‎Жанчык») чарга перад латком усё з тымі ж сезоннымі гароднінай і карняплодамі. Тут перцы аддаюць па 3,49–4,49, таматы па 1,09. баклажаны па 3,99, моркву па 1,29, а бульбу па 0,99 за кг.

Пачатак 3-га рада ў 2-м сектары – тут хіба прадаюць нешта асаблівае. Бо таматы прадаюцца па 1,19, агуркі па 2,99, бульба па 1,19, кукуруза па 1,99 і буракі па 1,19. Кошты, відавочна, не самыя нізкія на Камароўцы, але ў чымсьці ж мэджык!..

Кропка на 9-м радзе 2-га сектара: вось і разнастайнасць – чарга не толькі за агуркамі-памідорамі, але і за вінаградам! Ён тут і праўда прыгожанькі: кілаграм аддаюць за 4–6 руб. Яшчэ ёсць персікі за 4,5 і нектарыны па 5,5.

На крытым рынку больш за ўсё пакупнікоў збіраецца каля пунктаў з мясам, малочкай і сырамі

Першы натоўп бачым ля пункта ад Барысаўскага мясакамбіната. На вітрыне сала, мяса, каўбасы і вэнджаніна ў разнастайным выглядзе. Знайсці лёгка: заходзіце ў правыя дзверы на галоўным уваходзе, спускаецеся па прыступках і адразу ж упіраецеся ў павільён.

Калі ад галоўнага ўваходу рушыць налева, знойдзеце наступны папулярны латок – на 10-м радзе 3-га сектара размясціўся павільён ад гандлёвай маркі «‎Паставы гарадок». Тут людзі стаяць за сырамі – на вітрыне іх не так шмат, але, мяркуючы па запатрабаванасці, цэняць мясцовую прадукцыю не за колькасць, а за якасць.

А вось дзе сыроў сапраўды шмат, дык гэта ў павільёне Bonfesto: каб знайсці яго, ідзіце прама ад галоўнага ўваходу да канца, пакуль не ўбачыце тандырную пякарню Kinza. Гаўда, сулугуні, пармезан, брынза, маскарпонэ, рыкота – упэўненыя, тут знойдзецца гатунак на любы густ і запыт. Нездарма ж тут адна з самых вялікіх чэргаў на ўсёй Камароўцы.

Самы папулярны на крытым рынку пункт з малочкай – ад «‎Першага малочнага». Тут знойдзеце малочныя прадукты ва ўсёй іх разнастайнасці – ад глазураваных сыркоў і тварагу да ёгурту і сыроў.

А каб прайсці да самага наведвальнага мяснога павільёна, ад агракамбіната «‎Снов», ад правых дзвярэй галоўнага ўваходу спусціцеся да мясных аддзелаў і прайдзіце да канца. Дарэчы, з усіх падобных пунктаў побач чарга чамусьці толькі сюды. Яна і стала рэкорднай за гэты дзень – у адзін момант за мясам выстраілася 17 чалавек.

 

#Беларусь #Минск
поделиться