Здаецца, мы знайшлі ідэальны рэцэпт беларускіх дранікаў. Пачытайце, самі ўсё зразумееце

Здаецца, мы знайшлі ідэальны рэцэпт беларускіх дранікаў. Пачытайце, самі ўсё зразумееце
Як правільна гатаваць дранікі? Аляксандр Гойшык – гэта вулічны артыст, вольны падарожнік і журналіст-фрылансер родам з Салігорска. Вось ужо амаль год ён ездзіць па Лацінскай Амерыцы і, каб не адвыкнуць ад дамашняй ежы, пастаянна гатуе дранікі. Днямі ён зрабіў допіс у Facebook, а ў ім – ідэальны рэцэпт беларускіх дранічкаў.

Ён год падарожнічае – і таму зразумеў, у чым праблема з класічнымі дранікамі

Аляксандр Гойшык

«Хто нам сказаў, што бульбу неабходна менавіта драць, прычым разам з пальцамі? – піша Аляксандр. – Хто дадумаўся да гэтага? Гэта наш самы вялікі беларускі падман! Маўляў, беларусу абавязкова трэба трохі пакутаў, інакш які з яго беларус!

За амаль што год у падарожжы мне надакучыла іхняя лацінская пайка (ну, апроч куркі хіба). Таму пры любой аказіі я сам гатую, каб нармальнай ежы паесці і людзей пачаставаць. За гэты час я дасягнуў сапраўднага дзэну і зразумеў рэцэпт ідэальных, простых і, самае галоўнае, хуткіх дранікаў».

А вось і той самы ідэальны рэцэпт дранікаў (на ўсё пра ўсё 15–20 хв.)

1. Тром бульбу на буйной тарцы, прычым не абавязкова ўсю цалкам.

2. Пакідаем «попкі».

3. Адціскаем масу ў друшляку.

4. Закідваем у блэндэр цыбулю і бульбяныя «попкі». Дадаём да адціснутай бульбы.

5. Убіваем яйка, соль і чорны перац. Смажым на сярэднім агні, пасля кладзём на хвіліну на сурвэтку.

6. Listo! Ніякіх пакутаў і танцаў з бубнамі! За 15–20 хвілін атрымліваецца сапраўдная боская рапсодыя і твор мастацтва, ад якога абсалютна ўсе ў захапленні! І чаму я не дадумаўся да гэтага раней?..

А што са смятанай?

«Нешта максімальна падобнае да нашай смятаны ў Лаціне называецца crema pura, сустракаецца яна ў Гватэмале і краінах CA-4 (Цэнтральна-Амерыканскі саюз Guatemala, El Salvador, Honduras y Nicaragua).

У іншых краінах Лаціны не сустракаў (не ўпэўнены наконт Мексікі). Але эмпірычным шляхам выявілася, што яшчэ лепш, чым смятана, з дранікамі спалучаецца queso crema (вяршковы сыр а-ля Philadelphia)».

Фота: Facebook.

поделиться