Пяць беларускіх сядзіб, якія тэрмінова трэба ўбачыць: месца, дзе праводзілі эксперыменты, і копія каралеўскага палаца ў Варшаве

Пяць беларускіх сядзіб, якія тэрмінова трэба ўбачыць: месца, дзе праводзілі эксперыменты, і копія карале...
На гэты раз рубрыка «Куды паехаць у Беларусі» сабрала пяць сядзіб у розных частках краіны. Калі будзеце складаць чарговы маршрут вандроўкі, абавязкова захапіце і адно з гэтых месцаў.

На гэты раз рубрыка «Куды паехаць у Беларусі» сабрала пяць сядзіб у розных частках краіны. Калі будзеце складаць чарговы маршрут вандроўкі, абавязкова захапіце і адно з гэтых месцаў.

Сядзіба Умястоўскіх: копія каралеўскага палаца ў варшаўскіх Лазенках

Знаходзіцца сядзіба ў невялічкай вёсцы Жамыслаўль на беразе ракі Гаўя. У пачатку XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага месца стаў польскі магнат Якуб Умястоўскі: менавіта ён і пачаў будаваць тут сядзібу (а пасля справу працягнуў яго сын Казімір са сваёй жонкай Юзэфай).

Калі будзеце глядзець на сядзібу Умястоўскіх, вам можа паказацца, нібыта яна нешта вам нагадвае. І гэта сапраўды так. Справа ў тым, што знешне будынак павінен быў стаць копіяй каралеўскага палаца ў Лазенкоўскім парку ў Варшаве. Але з-за таго, што комплекс уладальнікам улятаў у капеечку, яго будаўніцтва зацягнулася на шмат гадоў і скончылася толькі ў 1877 годзе.

Як дабрацца: вёска Жамыслаўль, Іўеўскі раён, Гродненская вобласць.

Сядзіба Чарноцкіх, дзе можна знайсці шмат загадкавых рэчаў

Пра гэта месца не шмат хто ведае – і гэта як раз тое, што нам трэба. Сядзіба была закладзена яшчэ ў пачатку ХIX стагоддзя Міхаілам Чарноцкім, сынам віцебскага ротмістра, а праз стагоддзе яе чакала перапланіроўка.

Першапачаткова дом будаваўся ў класічным стылі, меў 18 пакояў, арачныя вокны, побач – парк з вадаёмам, флігель для прыслугі, гаспадарчыя пабудовы. Пазней, у пачатку ХX стагоддзя, сядзіба атрымала рысы неаготыкі, а парк трошачкі пашырыўся: тут з’явіліся ліпы, каштаны, клёны.

Зараз вакол сядзібы можна знайсці шмат цікавых рэчаў, якія надаюць месцу загадкавую атмасферу. Гэта і своеасаблівы «сонечны гадзіннік», і неразборлівыя надпісы на камнях, і круглы стол, утвораны круглымі гранітнымі плітамі…

Як дабрацца: вёска Нача, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць.

Сядзіба Макрыцкіх з паркам, у якім захавалася каля 150 відаў раслін

Пра гэту сядзібу і асабліва пра яе ўладальнікаў інфармацыі не вельмі многа. Вядома, што пабудавана яна была ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Спачатку гэта быў аднапавярховы драўляны дом, а потомы да яго дадалі двухпавярховы цагляны (матэрыял выраблялі ў самім Лондане) будынак, які захаваўся да сённяшніх дзён. А вакол – вялікі парк, у якім знаходзілася вялікая колькасць раслін, многія з якіх там можна знайсці і цяпер.

Пасля 1917 года сядзіба была нацыяналізавана і перайшла ва ўласнасць дзяржавы, а праз 11 гадоў тут адбыўся першы з’езд камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Што адбывалася з сядзібай далей, невядома, але ў 1990-х гадах тут размясцілася школа-інтэрнат.

Як дабрацца: вёска Высокае, Аршанскі раён, Віцебская вобласць.

Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў, дзе некалі праводзілі эксперыменты з электрычнасцю

У 1823 годзе маёнтак Малыскоўшчына, які раней належаў Радзівілам і на тэрыторыі якога знаходзіўся двухпавярховы бровар, выкупіў небагаты шляхціц Ануфрый Наркевіч-Ёдка. У 1831 годзе яго асудзілі да пажыццёвага зняволення ў сваіх уладаннях, што і прымусіла мужчыну заняцца сядзібай і перарабіць бровар у палац.

Пасля смерці Ануфрыя маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын – прыродазнаўца, урач, прафесар электраграфіі і магнетызму Якуб Наркевіч-Ёдка (ён жа даў гэтаму месцу больш мілагучную назву «Наднёман»). Крыху пазней на тэрыторыі сядзібы вучоны стварыў першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю; вядома таксама, што ў маёнтку праводзіліся прагрэсіўныя эксперыменты з выкарыстаннем электрычнасці.

Тут Якуб арганізаваў і тое, што зараз мы ведаем як санаторый: у ім ён лячыў лёгачных хворых. Сярод пацыентаў былі і сяляне, якія атрымлівалі дапамогу бясплатна. Таксама дзякуючы сваім вопытам вучоны распрацаваў новы метад лячэння – электратэрапію.

Зараз сябдзіба – помнік архітэктуры неаготыкі. Доўгі час яна заставалася нікому не патрэбнай і павольна прыходзіла ў запусценне. Але цяпер тут вядуцца работы над аднаўленнем сядзібы.

Як дабрацца: вёска Наднёман, Уздзенскі раён, Мінская вобласць.

Сядзіба Гартынгаў на схіле невысокай гары

Яшчэ яе называюць «Горны Сноў»: знаходзіцца яна на схіле невысокай гары. Землі гэтыя перайшлі роду Гартынгаў у 1854 годзе: сядзібу пабудавалі за царквой, якую ўзвялі крыху раней Рдултоўскія – яны на той момант валодалі гэтай тэрыторыяй.

Сядзібны дом цагляны і складаецца з двух карпусоў – двухпавярховага і аднапавярховага, з ганкам і верандай. Яго прыбудавалі пазней, у пачатку XX стагоддзя. У савецкі час будынак выкарыстоўвалі спачатку як кантору саўгаса, потым як бальніцу, а пасля сядзібны дом закінулі, і цяпер ён таксама нікому не патрэбны.

Як дабрацца: аграгарадок Сноў, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Planetabelarus.by, Funguide.by, Mapswater.com, Problr.by.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter