Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі праект Закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці». Папраўкі прадугледжваюць з’яўленне ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях новага артыкула – 19.16 «Прапаганда гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі».
CityDog.io спытаў прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці і простых беларусаў, што яны думаюць наконт новаўвядзення, як будзе рэалізоўвацца праект і да чаго гэта прывядзе.
Што адбылося?
13 сакавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі праект Закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці». Згодна з ім, павінен з’явіцца новы артыкул, які ўводзіць адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі аб «прывабнасці гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці» і за апраўданне педафіліі.
Яшчэ ў 2023 годзе прагрымела навіна аб тым, што ў Беларусі дапускаюць верагоднасць прыняцця закона аб забароне «прапаганды ЛГБТК»
Згодна з дакументам, пакаранне можа пагражаць за распаўсюджванне інфармацыі ў любой форме, калі яна, на думку ўлад, фарміруе ў людзей уяўленне аб прывабнасці гомасексуальных адносін, змены полу або бяздзетнасці ці прызнае педафілію дапушчальнай. За такое парушэнне прадугледжаны штраф:
- для фізічных асоб – да 20 базавых;
- для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 100 базавых;
- для юрыдычных асоб – ад 100 да 150 базавых велічынь.
Калі такую інфармацыю ўбачыць або пачуе непаўналетні, адказнасць будзе больш строгай. У гэтым выпадку для фізічных асоб прадугледжаны штраф ад 20 да 30 базавых велічынь, а таксама могуць прызначыць грамадскія працы ці адміністрацыйны арышт.

Фото: Tingey Injury Law Firm, Unsplash.com.
«Відавочна, што гэта прывядзе толькі да павелічэння колькасці крымінальных спраў і зняволеных»

– Адмяняць людзей па любой прыкмеце агідна. Гэта не пра здаровае грамадства і дзяржаву, гэта пра спробу кантролю недатыкальнага права чалавека на тое, каго любіць, і на свабоду выказваць свае думкі адкрыта. Упэўнена, што гэта проста прылада ціску. Спроба адмяніць частку сваіх грамадзян і адабраць у іх права на спакойнае жыццё, яшчэ больш кантраляваць людзей – і прыкрываць гэта ўсё «клопатам», «павышэннем нараджальнасці», «традыцыйнымі каштоўнасцямі» – поўнае трызненне.
Людзі нараджаюцца свабоднымі, а вось спроба адбіраць правы прыводзіць толькі да ўцечкі мазгоў і грошай з краіны. Што працягваецца актыўна ўжо які год. Дзяржава, якая адмяняе сваіх грамадзян, пра гэта, на жаль, ніколі не думае. Правы жанчын і ЛГБТ-супольнасці заўсёды становяцца разменнай манетай у палітыцы, але ў Беларусі гэта ўвогуле выйшла з-пад якога-небудзь кантролю.
Відавочна, што гэта прывядзе толькі да павелічэння колькасці крымінальных спраў і зняволеных.
«Законапраект будзе рэалізоўвацца як і любы іншы, накіраваны на цэнзуру і кантроль – забараніць, пакараць, арыштаваць, забіць»

– Варта пачаць з таго, што «прапаганды» ЛГБТК+ не існуе. Калі б гэта працавала, то працавала б і прапаганда гетэрасексуальнасці, якой напоўнена медыя-прастора. Але гэтага не адбываецца.
Пад «прапагандай» разумеецца любая згадка жыцця ЛГБТК+ людзей у пазітыўным ключы – што так увогуле можна жыць, дыхаць, любіць, тварыць. Сапраўднай мэтай такога закону з’яўляецца не паляпшэнне жыцця людзей, а стварэнне яшчэ аднаго аспекта татальнага кантролю за жыццём грамадзянаў Беларусі.
Ні для каго не сакрэт, што гэты закон напісаны пад капірку з закону Расіі, дзе і транс-пераход стаў забаронены (у снежні 2022 года стала вядома, што Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб поўнай забароне «прапаганды нетрадыцыйных сексуальных адносін», змены полу і педафіліі – Рэд.). Такія законы прымае краіна, якая пачынае войны і не лічыць сваіх грамадзян за людзей. Права на слова маюць толькі пэўныя «эліты», дзеці якіх атрымліваюць адукацыю за межамі Расіі.
Варта разумець, што пасля падзей 2020 года (насамрэч раней) любая дзейнасць дзяржавы накіравана на дэзінфармацыю насельніцтва, на паказное «ў нас усё добра», а не на рэальныя адчувальныя паляпшэнні якасці жыцця. Галоўнае, каб з боку Расіі адобрылі.
Забарона «прапаганды» ЛГБТ – гэта такая ж мяжа крышталя кантролю, як і маргіналізацыя беларускай мовы – у краіне Беларусі! Дзе яна дзяржаўная! Па факце нічога не накіравана на тое, каб беларуская мова сапраўды захоўвалася, як жывая – усюды актыўная руская.
Беларусь рыхтуецца стаць пляцоўкай для папулярызацыі рускай мовы – з такой заявай у сакавіку выступіў міністр адукацыі нашай краіны
Гэты закон ніяк не заснаваны на навуковых даследаваннях, якія пацвярджаюць, што паводзіны, адрозненне ад гетэрасексуальнага ў прыродзе – гэта нармальна і распаўсюджана, што транс-людзі не ўяўляюць ніякай пагрозы толькі з-за таго, што яны транс-людзі. Наадварот, гэта часта самыя цікавыя, творчыя і інтэлектуальныя людзі. Закон заснаваны толькі на жаданні яшчэ большага кантролю і на страху, што вось-вось людзі нарэшце здабудуць волю – бо яны кажуць, выказваюцца і думаюць, а ў нас так нельга.
Законапраект будзе рэалізоўвацца як і любы іншы, накіраваны на цэнзуру і кантроль – забараніць, пакараць, арыштаваць, забіць. Тут не будзе справядлівасці. Людзі самі сябе зацэнзуруюць, а блізкія да нас будуць здавацца ворагамі. Мне заўсёды было трывожна выходзіць на вуліцу як трансперсоне: раптам менавіта той чалавек (той мужчына, у першую чаргу), які так падобны да чыноўнікаў, якія пішуць такія законы, прычыніць шкоду мне і маім блізкім з супольнасці.
Зараз я выходжу – і ў мяне перахоплівае дыханне. Я не магу радавацца і не магу свабодна жыць у краіне, дзе нарадзіўся. Спадзяюся, што і я, і мой партнёр, і мая мама, і сабака, і лепшая сяброўка – усе мы з’едзем з краіны, дзе чалавечнасць не шануецца. І ніколі не вернемся.
«Для мяне гэта выглядае, як чарговае капіраванне расійскіх практык»

– Хоць я сама не з’яўляюся прадстаўніцай ЛГБТК-кам’юніці, такія навіны мяне, вядома, вельмі засмучаюць. Беларусь, на жаль, і так даволі гамафобная краіна – гэта бачна, калі крыху выйсці са сваёй інфармацыйнай бурбалкі.
Пры гэтым у мяне ёсць знаёмыя розных арыентацый, і для мяне відавочна, што казаць пра нейкую «прапаганду арыентацыі» проста дзіўна. Арыентацыю немагчыма прапагандаваць – чалавек з ёй нараджаецца, гэта не тое, што можна камусьці навязаць або перадаць. Шчыра кажучы, для мяне гэта выглядае як чарговае капіраванне расійскіх практык. Мы ведаем, што ў суседняй краіне ўжо ёсць такі закон, і па факце ён працуе, як інструмент ціску: пад яго можна падвесці практычна што заўгодна.
Думаю, што рэалізоўвацца законапраект будзе гэтак жа, як і многія іншыя ў Беларусі – праз вельмі размытыя фармулёўкі. А калі фармулёўкі размытыя, заўсёды з’яўляецца магчымасць тлумачыць іх як заўгодна. Мы ўжо бачылі сітуацыі, калі людзей прыцягвалі да адказнасці літаральна за спалучэнне кветак на вопратцы. Таму можна ўявіць, што і тут пад «прапаганду» змогуць падвесці што заўгодна, калі чалавек апынецца непажаданым.

Фото: Ron Lach, Pexels.com.
«Цікава, што да фармуліроўкі гэтага закону дадаецца педафілія – такая жахлівая маніпуляцыя»

– Людзі з ЛГБТКА+ супольнасці заўсёды існавалі, існуюць і будуць існаваць. І не толькі людзі: аднаполыя стасункі – гэта частка прыроды шматлікіх відаў жывёл. Гэта факт, пацверджаны навукай. Гэта не выбар, не «фаза жыцця», а прырода. Абмежаванне іх правоў не зменіць іх біялогіі, але прымусіць іх жыць у цені, хаваючыся ад іншых, не маючы магчымасці свабодна дыхаць.
Цікава, што да фармуліроўкі гэтага закону дадаецца педафілія. Гэта такая жахлівая тыповая маніпуляцыя, зробленая з мэтай ачарніць адэкватных людзей, паставіўшы іх у адзін шэраг са злачынцамі.
Акрамя гэтага, пужае і фармуліроўка прапаганды бяздзетнасці. Дзяцей павінны нараджаць па жаданні. Гэта свядомы выбар чалавека. І хтосьці можа гэтага проста не хацець ці не мець магчымасці. Але дзяржаве патрэбны людзі, сістэме патрэбны шрубкі.
І яшчэ некалькі выказванняў беларусаў, якія пакідалі сваі каментары ў нашых сацсетках
«Отлично, это хороший закон. Беларусь это традиционно-нравственное гетерофобное государство. Где дети, семья полноценная в приоритете», – лічыць belayafamily.
«Если детей хочешь, а физически невозможно? Во закон. Бабло на ровном месте», – адзначае vasya_irvantsov.
«А за что в этой стране еще не наказывают», – задалася пытаннем elenushka_yu.
«Так по закону же сами оправдывают педофилию наличием “возраста согласия”. Интересные взгляды», – заўважае mira_biolog.
«Как можно поставить в один ряд ЛГБТ, бездетность в том числе и по причине бесплодия, и уголовно наказуемую педофилию? Ужас», –піша victoria.tori.andersen.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.












