ПераМенск: як крама «Фрукты» стала царквой-філармоніяй

ПераМенск: як крама «Фрукты» стала царквой-філармоніяй
Крама «Фрукты», піўнуха «Антыхрыст», грыль-бар – і ўніяцкая царква, якая стала дзіцячай філармоніяй. Гісторыя мінскай архітэктуры часам нагадвае байкі Хармса.

Крама «Фрукты», піўнуха «Антыхрыст», грыль-бар – і ўніяцкая царква, якая стала дзіцячай філармоніяй. Гісторыя мінскай архітэктуры часам нагадвае байкі Хармса.

Месца, на якім стаяла гэтая крама, яшчэ напачатку 17 стагоддзя называлася Лужай. Сёння мінчукі ведаюць яго як плошчу Свабоды. Гэты рэліктавы драўляны будынак з’явіўся тут пасля вайны. Праўда, у памяці старажылаў ён амаль не аднаўляецца: на ўсе нашыя пытанні, ці помніце вы гэтую краму, рэспандэнты адказалі адназначна: «Не!» І імкнуліся распавесці пра іншую грамадскую ўстанову, што з’явілася тут адразу пасля «овощника»...

1954 год: драўляная крама «Фрукты» (№15 Мінплодаагароднінагандаль).

  

Вядомы мінскі дызайнер Ігар Корзун з задавальненнем узгадвае:

– Крамы «Фрукты» я, на жаль, альбо не застаў, альбо па маладосці не памятаю. У маім жыцці там заўсёды была піўнуха «Ясень», ці ў прастамоўі «Антыхрыст». Там у сарціры быў выбітны надпіс на сцяне: «Только покойник не сцыт в рукомойник». А яшчэ піўнуха была вядомая тым, што менавіта тут упершыню ў Мінску адчыніўся грыль-бар, дзе падавалі засмажаных кур. Яны былі страшна апетытная у той час. Але жудасна дарагія для студэнтаў і старшакласнікаў.

Кажуць, «Антыхрыст» быў металічны, а падлога ў ім была шахматная. Засталася яна тут ад старажытнай царквы Святога Духа. А разам з падлогай падмурак і старажытныя падземныя пахаванні – ці то манахаў, ці то святых.

Царква-філармонія

Два гады таму ў згаданым раёне, які мы ведаем як плошчу Свабоды, урачыста адчынілі будынак канцэртнай залы дзіцячай філармоніі. Які стаіць на месцы «овощника», «Антыхрыста» і, уласна, той самай царквы Святога Духа.

2013 год: рэканструяваны будынак уніяцкай царквы на сваім гістарычным месцы.

Гэта не рэстаўраваны будынак, а цалкам адноўлены. Але, паводле Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцінаў, такі аб’ект лічыцца помнікам: тут захаваныя гістарычныя падмуркі, печы і дымаходныя каналы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак. 

Нават каструбаватая гранітная прыбудова справа (праект аднаўлення рыхтаваўся яшчэ ў 1984 г., адтуль нам застаўся такі брутальны «міні-саркафаг» і дзіўнае мэтавае прызначэнне будынка – канцэртная зала дзіцячай філармоніі) не псуе агульнага ўражання. Бо гэта сапраўды цуд: гады ў рады аднавілі будынак «адзін у адзін». Менавіта так выглядала найлепшая ўніяцкая царква старажытнага Менска. Адно што крыжоў не хапае.


Макаўка-цыбулінка

Зрэшты, што такое крыж? Калі старажытны Менск трапіў ў склад Расійскай імперыі, царкву амаль не чапалі – проста перадалі праваслаўным. Мінула сто гадоў, і ўлады вырашылі надаць будынку «ісцінна рускі» выгляд: паболей яраслаўскага гламуру з макаўкамі-цыбулінкамі!

1910 (?) год. Здымак зроблены ці то з будынка каталіцкай кафедры, ці то з дома губернатара.


У такім выглядзе будынак прастаяў да 1936 года – тады яго ўзарвалі, а на месцы царквы паставілі… звярынец.


2012 год. Здымак мінскага блогера зроблены амаль з той жа кропкі, што і расійскага фотамастака Пракудзіна-Горскага.

А наогул, фота рускага мастака Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, зробленае напачатку 1910-ых, сведчыць як мінімум пра адну важную рэч. Сённяшні Мінск – не такая ўжо і «дзярэўня». Варта зірнуць на гарызонт сённяшняй сталіцы і параўнаць з фота стогадовай даўніны.

Фота з кнігі Віталя Кірычэнкі «Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953 – 1959» (Мн, 2006), Facebook,

dima67574.livejournal.com, Аляксей Літвінка.


поделиться
Еще по этой теме:
Найлепшыя кнігі з карцінкамі пра Мінск
На мяжы з тым светам: містычныя месцы Мінска
Мінскія некропалі: надмагіллі Кальварыі і Вайсковых могілак (фота)