Апошнія выхадныя лютага (і зімы!) абяцаюць быць цікавымі. Сабралі для вас лепшыя мерапрыемствы гэтых дзён, каб вы правялі іх з карысцю і асалодай. Выбірайце!
МІНСК
Чацвер і субота: пабывайце на куратарскай экскурсіі па выставе
23 лютага – 18:30, 25 лютага – 17:00
НЦСМ (пр. Незалежнасці, 47)
Кошт: 14 руб. – поўны, 12 і 10 руб. – льготны (рэгістрацыя)
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ладзіць дзве куратарскія экскурсіі па выставе «Штучны інтэлект: мастак ці машына?»
У чацвер, 23 лютага, экскурсаводкай стане куратарка выставы Дзіна Даніловіч, а ў суботу, 25 лютага, – Дар’я Румянцава, навуковая супрацоўніца музея.
Пятніца: схадзіце на экскурсію «для эканомных знаўцаў мастацтва»
24 лютага, 18:00
«Катавасія» (пр. Дзяржынскага, 131)
Кошт: 5 руб. (дадакова – уваход у галэрэю: 8–12 руб.)
Арт-галерэя «Катавасія» ладзіць акцыю: у панядзелак а 14:00 і ў пятніцу а 18:00 кошт экскурсіі па экспазіцыі будзе складаць толькі 5 руб. Праўда, дадаткова трэба заплаціць і за ўваход: дарослым – 12 руб., дзецям – 8 руб.
Наведаўшы такую экскурсію, вы не толькі пабачыце шмат котаэкспанатаў, але і дапаможаце бяздомным коцікам: уся выручка ад працы галерэі накіроўваецца ў цэнтр дапамогі «Стары кот», які гадуе больш за сотню катоў і кацянят.
Пятніца: пачастуйцеся гістарычнай беларускай кухняй на лекцыі-дэгустацыі
24 лютага, 18:30
Лекторый «Фрэскі» (вул. Кісялёва, 38)
Кошт: 55 руб., настойкі – па 3 руб. за кілішак (25 мл)
У лекторыі «Фрэскі» стартуюць лекцыі-дэгустацыі гістарычнай беларускай кухні з Аленай Мікульчык, шэф-поваркай, даследчыцай кулінарыі і аўтаркай кнігі «Шляхецкая кухня». Вас чакае кулінарнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, знаёмства са старажытнымі рэцэптамі і тэхналогіямі, кухняй каралеў, сістэмай здаровага харчавання і – самае галоўнае – дэгустацыя.
Будзе дэгустацыя скібак і канапак (беларускіх бутэрбродаў), а па жаданні – яшчэ і двух алкагольных напояў па рэцэптах 19 стагоддзя – хрэнавухі і англічанкі (настойкі на духмяным перцы). Не забудзьцеся пра рэгістрацыю.
Субота: завітайце на творчы вечар Івана Кірчука
25 лютага, 16:00
Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
Білеты: 15 руб. (у касе музея)
У музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Івана Кірчука. Вас завуць паслухаць неверагодныя беларускія песні – там жа можна будзе набыць кнігі спадара Івана і атрымаць аўтограф.
Субота: паабдымайцеся на cuddle party
25 лютага, 18:00
Месца паведамяць удзельнікам
Кошт: 35 руб.
Калі вам не хапае пяшчоты і абдыманкаў, запішыцеся на cuddle party – мерапрыемства, дзе робяць медытацыі, знаёмяцца і выконваюць практыкаванні на цялесны кантакт. Падрабязней пра гэтыя вечарыны мы расказвалі тут, пачытайце. А вось тут шукайце кантакты для запісу.
Субота–нядзеля: абнавіце гардэроб на модным маркеце
25–26 лютага
Прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19)
Уваход: вольны
Усе выхадныя ў прасторы «Вершы» будзе праходзіць модны маркет Maslenitsa CraftMall. Абяцаюць цікавыя і адзінкавыя вырабы ад лакальных дызайнераў, брэндаў і майстроў, вінтаж, хатнюю выпечку, музычную праграму і прыемную атмасферу.
Працаваць будуць з 12:00 да 20:00. Можна будзе купіць падарункі, адзенне, пачаставацца блінамі і паслухаць музыку.
Субота–нядзеля: адсвяткуйце Масленіцу ў батанічным садзе
25–26 лютага
Батанічны сад
Уваход: поўны – 10 руб., ільготны – 5 руб.
У суботу ў батанічным садзе будуць традыцыйна адзначаць Масленіцу. На свежым паветры вас будуць чакаць інтэрактыўныя лакацыі, анімацыя, гулянні і блінны пір. Напрыканцы свята абяцаюць шоў ад тэатра вогненных паказаў. Кульмінацыяй стане спаленне пудзіла зімы.
У нядзелю вас клічуць працягнуць свята, паласавацца блінамі і наведаць экзатычную аранжэрэю з квітнеючымі архідэямі, камеліяй японскай, азаліяй, стрэліцыяй і спатыфілумамі.
ВІЦЕБСК
Пятніца: паглядзіце лялечны спектакль да Дня роднай мовы
24 лютага, 18:00
Тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)
Білеты: 10 руб. (у касе тэатра)
Беларускі тэатр «Лялька» запрашае адсвяткаваць Дзень роднай мовы спектаклем-гульнёй «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў». Будуць віктарыны, конкурсы, танцы і майстар-класы, якія падрыхтавалі для вас артысты.
Разыначкай на свяце будзе спектакль паводле казкі Ўладзіміра Караткевіча «Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў». Напрыканцы вечарыны самых актыўных гасцей чакае сюрпрыз.
ГОМЕЛЬ
Субота: запішыцеся на майстар-клас па лепцы з гліны
25 лютага, 11:00
Філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)
Кошт: 10 руб.
Філіял Веткаўскага музея зноў ладзіць майстар-клас па лепцы з гліны. Гэтым разам тэма занятка вольная – прыходзьце зляпіць што-небудзь масленічна-святочнае. Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем, але з сабой лепш узяць спецыяльны мастацкі фартух або зменную вопратку, якую нястрашна запэцкаць, і заколкі або гумку, калі ў вас доўгія валасы.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму запісвайцеся загаддзя: +375 232 50 96 98. Таксама просяць ўнесці перадаплату у філіяле музея да чацвера-пятніцы – так за вамі застанецца месца.
Усе выхадныя: прагуляйцеся па выставе беларускіх маляваных дываноў
Па 26 сакавіка
Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)
Уваход: 5 руб. – поўны, 3 ру. – льготны
У галерэі Вашчанкі адкрылася выстава «Беларускія маляванкі» з калекцыі музея-запаведніка «Заслаўе» (а ў Заслаўі – самая вялікая і крутая калекцыя беларускіх маляваных дываноў). На выставе можна пабачыць каля 30 маляванак – і творы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча таксама.
Маляваныя дываны, ці маляванкі, – гэта творы, намаляваныя на саматканым палатне, радзей цыраце ці паперы, прызначаныя для ўпрыгожвання жылля. Мастакі з народа ўвасаблялі на палотнах і сцэны са штодзённага жыцця, і фантастычны свет казак і легенд.
ГРОДНА
Пятніца: паглядзіце спектакль «Геній і распуста»
24 лютага, 19:00
Канцэртная зала (вул. Дзяржынскага, 1)
Білеты: 8 руб. (у касе залы)
Народны эксперыментальны тэатр-студыя «Бачонак» грае спектакль «Геній і распуста» – пра генія і ягоны цяжкі лёс, пра акцёрства і каханне, пра надзеі і расчараванні.
Народны тэатр-студыя «Бачонак» створана гарадзенскімі акцёрамі-аматарамі ў 2009 годзе і названая так па прозвішчы кіраўніка і рэжысёра Сяргея Бачкова. У рэпертуары тэатра ужо больш за 10 спектакляў – прыходзьце паглядзець новы.
ВАРШАВА
Пятніца і нядзеля: пабывайце на экскурсіі па інклюзіўнай Варшаве
24 лютага – 15:00, 26 лютага – 12:00
Беларускі моладзевы хаб (plac Konstytucji, 6)
Удзел: вольны
Беларускі моладзевы хаб і амбасада Нідэрландаў у Польшчы ладзяць экскурсію па інклюзіўнай Варшаве. У першую чаргу сустрэча арыентавана на людзей з інваліднасцю, але можна прыходзіць і усім ахвотным. Спачатку будзе знаёмства і нетворкінг, а потым і сам шпацыр.
Субота: завітайце на канцэрт гурта N.R.M
25 лютага, 19:00
Beer Station (ul. Lwowska, 17)
Уваход: 50 злотых (на ўваходзе)
У суботу ў беларускім бары Beer Station Centrum будзе горача, бо там адбудзецца канцэрт гурта N.R.M. Размінайце галасавыя звязкі, рыхтуйце да танцаў ногі – і прыходзьце. Папярэдніх рэзервацый не прымаюць, таму лепш прыйсці загадзя.
Нядзеля: паслухаце лекцыю пра мастацтва
26 лютага, 14:00
Ul. Bracka, 20 (1 паверх – уваход, налева, униз)
Кошт: 75 злотых
Лекцыя будзе пра Уэса Андэрсана – караля сіметрыі, цэнтравання, маляўнічай палітры і высокай ступені дэталізацыі. Гаворка будзе аб вядомым стылі рэжысёра, які паспяхова здымае не толькі поўнаметражныя фільмы, але і рэкламныя кампаніі для розных брэндаў. Лектарка Даша Брыян.
КРАКАЎ
Субота: напішыце беларускую дыктоўку з Андрусём Такіндангам
25 лютага, 10:30 – рэгістрацыя, 11:00 – дыктоўка
Месца паведамяць удзельнікам пасля рэгістрацыі
Удзел: 20 злотых (рэгістрацыя)
Беларусы Кракава пішуць дыктовачку да Дня роднай мовы – ды з Андрусём Такіндангам. Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры на памяць, а пакуль дыктоўкі будуць правяраць, музыка зайграе лямпавы канцэрт.
ПОЗНАНЬ
Нядзеля: схадзіце на канцэрт спявачкі Palina
26 лютага, 19:00
Dom Tramwajarza (ul. Słowackiego, 19/21 (другі паверх))
Білеты: 60 злотых (на ўваходзе)
Palina распачынае вялікі тур па гарадах Еўропы і ў нядзелю грае канцэрт у Познані. Колькасць месцаў абмежавана, таму замаўляйце квіткі па спасылцы.
ВІЛЬНЮС
Cубота: пабывайце на канцэрце Аляксандра Памідорава
25 лютага, 20:00
Bar Pahonia (Gedimino pr., 27)
Білеты: 15 еўра (на ўваходзе)
У бары Pahonia адбудзецца канцэрт беларускага музыкі Аляксандра Памідорава. Будзе лампава, прыемна і хораша. Білеты можна будзе набыць на ўваходзе – таму проста збірайцеся і прыязджайце.
Нядзеля: даведайцеся больш пра сэкс
У CreateCulture Space пройдзе дзень сэкс-прасвету – мерапрыемства, прысвечанае сэксуальнай адукацыі. У праграме – тры аўтарскія лекцыі ад вядомых блогерак Сашы Казанцавай, Зоі Прышывалка і Лізы Ветравай, займальны нэтворкінг, дыскусія і afterparty з Dj.
Тэмы выступаў: «Як рэфлексія сэксуальнасці мяняе грамадства», «Сэкс і стрэс», «Сэкс па-беларуску».