«Это такая беларуская Балтия». Топ-5 лучших мест в Беларуси, куда можно рвануть на выходные, советует известная иллюстраторка

«Это такая беларуская Балтия». Топ-5 лучших мест в Беларуси, куда можно рвануть на выходные, советует из...
Уже второе лето беларусы проводят без привычных путешествий: как говорится, то одно, то другое. Но не сомневайтесь, хорошо отдохнуть можно и в Беларуси!

Уже второе лето беларусы проводят без привычных путешествий: как говорится, то одно, то другое. Но не сомневайтесь, хорошо отдохнуть можно и в Беларуси!

Впервые этот текст мы опубликовали в июне 2021 года. Напоминаем вам о нем, потому что весна – время путешествовать.

Мы запускаем рубрику «Куда поехать в Беларуси»: опытные путешественники по нашей стране будут рассказывать про самые интересные места, о которых вы могли даже и не знать.

воля кузьміч

ілюстратарка

– Я люблю вандраваць, бо люблю вось гэта пачуццё дарогі: гук «шчоўк» ад папругі, калі прышпільваешся ў машыне, пад нагамі ўжо стаіць торба з самым неабходным, у багажніку – намёты, рэчы для пікніка ці кемпінга, і ёсць простае пачуццё пачатку. Хутка за вакном паляцяць зялёныя, жоўтыя, карычневыя пагоркі, домікі ўздоўж дарогі.

І люблю салодкае прадчуванне, куды мы сёння прыедзем. У нашай сям’і ёсць нават пэўнае спаборніцтва, хто ў нашым прайдзе першы ў суботу раніцай скажа: «А куды мы сёння паедзем?»

Мы не калекцыяніруем наведаныя месцы ці гарады, хоць, мабыць, гэта было б цікава. Проста вандруем у любы час і на любы час: летам і зімой, з начоўкай і проста ўвечары пасля працы на дзве гадзіны за горад. Вось у дачыненні да замежных вандровак хочацца штораз ехаць у новае месца, бо столькі ж усяго нязведанага ў свеце!

Па Беларусі ж і асабліва вакол Мінска хочацца проста выязджаць і сядзець ці гуляць спакойна, выдыхаць без адмысловай падрыхтоўкі. Таму ў нас ёсць шэраг месцаў ці, хутчэй, кірункаў, куды мы ездзім часта, і нам ад гэтага не тое што не сумна, а вельмі нават займальна. Бо любое месца, асабліва прырода, хутка змяняецца.

Ислочь за Раковом: всегда можно найти место, где не будет больших компаний

– Самае блізкае і частае месца для нашых выездаў, бо пакручастая Іслач мае столькі прыгожых берагоў, што заўжды можна знайсці ўтульнае месца, дзе не будзе шмат кампаній. Хіба рэдкія байдарачнікі ўразяцца нашым раптоўным вітанням. А ўзімку і ў іншае «непапулярнае» надвор’е дык наогул амаль гарантавана, што будзем адны.

Мы маем з сабой газавую плітку, турку для кавы ці гарбаты, посуд і можам раскласці сабе стаянку хуценька ў любым месцы. Каб зборы не ператвараліся ў глабальны пераезд, усе вандроўныя рэчы трымаем у асобных торбах. Па вяртанні – закінулі ўсё на тэрасу, а як толькі нас асяніць чарговая вандроўная задума, хапаем торбы – і вось мы ўжо ў дарозе.

Как добраться: выязджаем з Мінска да Ракава ў кірунку на Вільнюс, збочваем на Ракаў і праязджаем яго. А далей на Google Maps можна павыглядаць, дзе там цячэ Іслач, і проста брацца ўглыб лесу, заездаў там хапае.

Неман в окрестностях Николаевщины: просто сидеть и смотреть на этот живой организм

– З Нёманам нас калісьці пазнаёміў сябар з Нясвіжа, а ягоны тата, прафесійны скаральнік рэк на байдарках, навучыў нас таксама і байдарыць. Некалькі год запар мы так выбіраліся ў штогадовы летні заплыў на Нёмане, з начоўкай кожны раз у новым месцы, з паходнай лазняй і песнямі пад гітару.

Я штораз здзіўлялася, наколькі рака змяняецца за год! Мяняе русла, затаплівае палеткі і паводзіць сябе быццам жывы арганізм. Ад гэтага ажно мароз па скуры, які ён магутны. Высокія пясчаныя берагі, учэпістыя хвоі і дубы! Там можна проста сядзець і глядзець на ваду і як сядае сонца.

Таму калі маем крыху болей часу (дарога ў адзін бок – 40–50 хв.), то смела едзем на Нёман. Часам проста на вячэру, без начоўкі.

Вельмі раю паспрабаваць байдаркі – у нас ёсць знаёмыя, якія ладзяць вельмі крутыя сплавы, яны ведаюць нават горныя рачушкі.

Как добраться: пошук месца – такі ж: Google Maps і даследуем Мікалаеўшчыну. Зрэшты, часта мы проста даследуем рэкі і па такім жа прынцыпе выбіраем, дзе спыніцца. Мае хлопцы ў гэты час наладжваюць нам стаянку, а я магу нават папрацаваць – памаляваць эскізы да бягучых праектаў.

Вилейское водохранилище: как на Балтике

– Пясочак, як на Балтыцы, сасновыя берагі, кемпінгі і дзікія мясціны. Традыцыйна выезды з начоўкай мы пачынаем менавіта з яго. Вось і сёлета ўжо зганялі! Мы выбіраем кемпінг. Той, дзе меней інфраструктуры: прыбіральня, дровы і месца пад вогнішча. Астатняе ў нас ёсць з сабой.

Як ні парадаксальна, многія пазбягаюць кемпінгаў з-за шумных суседзяў. Гэты пункцік ёсць і ў мяне. Калі, да прыкладу, смецце ў дзікіх мясцінах можна прыбраць і атрымліваць далей асалоду ад прыроды, то шумных суседзяў нікуды не падзенеш.

Аднак болей шанцаў нарвацца на суседзяў з адрознымі ад нашых музычнымі густамі на дзікіх берагах, чым у крыху арганізаваным кемпінгу, дзе ёсць правіла на абмежаванне гучнай музыкі па начах.

Кемпінг – гэта варыянт, калі трэба ўсё спланаваць, прыехаць да пэўнага часу. Калі казаць пра рэчы, я рэкамендую абавязкова загадзя патэлефанаваць у кемпінг і ўдакладніць, што ёсць на месцы, таму што ў многіх кемпінгах у арэнду можна ўзяць намёт ці трэйлеры.

Для нас самае важнае – удакладніць, наколькі там шмат людзей, дзе можна стаць. На Вілейскае вадасховішча мы часта выязджаем увечары: «А паехалі на начоўку». Проста тэлефануем, запытваемся, дзе можна стаць, ці шмат людзей, бо бывае, калі буйная кампанія арэндуе вялікую пляцоўку для сваіх супрацоўнікаў.

Ружанский дворец, Коссово, Подороск: вот где наша история!

– Я адмыслова пазначаю гэты кірунак як адзін, бо ўсе гэтыя месцы побач. Нават ёсць легенда, што Косаўскі і Ружанскі палацы злучаны вялікім падземным ходам – ды такім, што там на карэце з коньмі можна праехаць!

Раю спачатку ехаць у Косава. Палац амаль адрэстаўраваны, ужо працуе некалькі заляў, вакол ёсць дзе пагуляць. Можна хадзіць і шукаць ільвоў, якія адлюстраваны там паўсюль.

Ёсць мясцовая легенда, што гаспадар палаца трымаў там сапраўднага льва, які абараняў замак і якога выпускалі гуляць па пакоях уначы!

Сам палац Пуслоўскіх пабудаваны ў 1838 годзе. Велічны, прыгожы! Чаго ён толькі не перажыў: быў амаль цалкам знішчаны ў часы Другой сусветнай вайны, там было гета, якое потым падпалілі і замак гарэў 10 дзён, а затым – БССР. Рэстаўрацыю палаца пачалі толькі ў 2007-м і вядуць дагэтуль.

Пагуляўшы, там можна пачаставацца ў кавярні кавай і смачнымі гарачымі круасанамі і кіравацца ў Ружаны. Вось уявіце: едзеце па вёсцы – і тут раз, проста сярод хатак узвышаюцца рэшткi былой велічы! Шыкоўныя брамы з фамільным гербам Сапегі з «Пагоняй»! Вось ён, жывы доказ, стаіць з пачатку 17-га стагоддзя! Той выпадак, калі месца – must see.

А для замацавання эмоцый можна не кідацца ў доўгую дарогу дадому, а спыніцца там жа – ці ў лесе з намётам арганізаваць сваю стаянку, ці завітаць на адну з аграсядзіб, якія ёсць у ваколіцах.

Как добраться: Косаўскі палац на Google Мaps – і наперад. Пасля Ружаны, а назад у Мінск можна вяртацца прад Падароск.

Припять около Лунинецкого парома: беларуская Нида

– Гэта месцы майго дзяцінства. Магутная Прыпяць, па якой павольна плывуць баржы. Раней мне падавалася, што ўсе рэкі – гэта дарогі, толькі з вады.

Насамрэч я і сама толькі цяпер адкрываю для сябе Палессе вачыма чалавека вандроўнага, не азадачанага штодзённай мясцовай працай. І толькі цяпер я зразумела, што Прыпяць ад дома бацькоў усяго ў 20 хвілінах! Бо палешукі – людзі вечна ў працы, няма калі разагнуцца і проста глядзець на прыгажосці.

Рака – для таго, каб лавіць рыбу, зямля – каб садзіць клубніцы і бульбу, лес – для ягад і грыбоў. Якія пікнікі і вандроўкі?

Вось акурат у гэтыя дні можна наогул адхапіць двайную ўдачу! На Лунінеччыне клубнічны сезон. І, прыехаўшы ў вёску Дварэц, можна на ўласныя вочы пабачыць, што такое клубнічная біржа. На сезонны кірмаш каля лесу сцякаюцца людзі ўсіх узростаў і на ўсіх відах транспартных сродкаў: ровары, коні з вазамі, крутыя аўто.

Усе вязуць клубніцы, каб аператыўна здаць пастаўшчыкам, якія на прычэпах і бусах вязуць каштоўны груз у Мінск і іншыя гарады, – гэта тая самая калыска клубніцаў.

А па завяршэнні ягаднага сезона палешукі адзначаюць яго рок-канцэртам, на месцы гэтага ж кірмаша ставяць сцэну, прыязджаюць берасцейскія «Дай дарогу!», магілёўскія Akute, бярозаўскія B:N. Не заўсёды, канешне, прыязджаюць, але бывае і такое.

Мяне ж вабіць рака і паром праз Прыпяць. Ён, у адрозненні ад сезонных клубніц, працуе амаль круглы год – закрываецца толькі на зімовыя месяцы, калі лёд. Паром ходзіць некалькі разоў на дзень. А каля яго ёсць цудоўны пясчаны бераг – як беларуская Ніда.

Плюс да гэтага мясцовая аўтэнтыка: чаўны, прывязаныя іржавымі ланцугамі да магутных дрэў, рыпучы гук парома, які раз у некалькі гадзін перавозіць машыны з берага на бераг дзесьці побач за кустоўем. Гэта ідэальнае месца для заканчэння дня, калі сядае сонца.

Мы бяром у вандроўкі набор рэчаў, якія даюць мінімальны камфорт і аўтаномнасць. Плітку, столік, крэслы, турку з кавай, сродкі ад камароў і кляшчоў, ліхтарыкі і да т.п. Заўжды таксама маем некалькі дадатковых пакетаў для смецця, каб апроч уражанняў і добрага настрою вывезці з прыроды тое, што там не мусіць заставацца пасля нас і папярэдніх гасцей.

Как добраться: выбіраеце паром як арыенцір для вандроўкі ў адзін бок і карыстаецеся Google Мaps. Далей раю ехаць туды, дзе Столін і Альманскія балоты. Вяртацца можна праз Пінск або Тураў.

Что и где поесть: «Заўсёды рэкамендую арыентавацца на свае жаданні»

– Мы стараемся, каб вандроўка не была нечым экстраардынарным: гэта такі ж звычайны час жыцця. Таму мы ямо тое, што звычайна. Стэрэатыпна можа ўяўляцца, што гэта шашлыкі ці нешта такое, але мы стараемся браць звыклую нам ежу. Заязджаем па дарозе ў якую-небудзь краму і бяром там цукіні, рыбу – усё вельмі звычайнае.

Для нас лепшы варыянт – плітка і посуд, бо гэта дае больш мабільнасці і аўтаномнасці. Мы не прывязаны да арганізаваных пляцовак і можам залезці ў самую гучшу, ставіць свой стол, плітку і гатаваць есці, калі галодныя, або проста гарбату ці каву. У нас заўсёды есць кава, гарбата, сухафрукты.

Асноўны прынцып у нас у тым, каб не было цяжкой ежы, таму, калі ў нас няма з сабой пліткі, мы проста загадзя набываем штосьці, што лепш захоўваецца і лёгка засваяецца. І ў нас у машыне заўсёды ёсць тэрмаўстойлівы пакет, туды можна закінуць ежу – і яна будзе трымаць цяпло ці холад.

Канешне, мы заўсёды бяром ежу ў правераных месцах – не аматары сарвацца ў вандроўку, заехаўшы ў прыдарожнае кафэ, не ведаючы, што там. У такіх выпадках лепей узяць з сабой мюслі.

Але калі мы, напрыклад, вандравалі па Палессі і зразумелі, што прагаладаліся, то проста па карце паглядзелі, што там побач ёсць аграсядзіба «Вілла Льва». Назва нам вельмі спадабалася! Таму мы падумалі, што, калі гэта аграсядзіба, значыць, людзі пякуцца аб наведніках і там, па ідэі, ёсць ежа. І мы проста паехалі ў гэту аграсядзібу, спыталіся, ці можна паесці і ці ёсць у іх сырнікі. Яны сказалі: «З радасцю прыгатуем вам сырнікі». І мы проста на Альманскіх балотах елі сырнікі і былі дужа шчаслівыя.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Юра Сідун.

#Беларусь
поделиться