Косметичка тиктокерши: «Чаще всего у меня настроение устроить на лице цирк»
CityDog.io
11.11.2021

Косметичка тиктокерши: «Чаще всего у меня настроение устроить на лице цирк»

Косметичка тиктокерши: «Чаще всего у меня настроение устроить на лице цирк»
Помните Дашу, которая недавно была у нас в «Гардеробе»? В процессе съемок мы разговорились и узнали, что девушка обожает делать яркие и необычные макияжи (чтобы в этом убедиться, достаточно заглянуть в ее TikTok). А потому позвали ее и в «Косметичку».

Помните Дашу, которая недавно была у нас в «Гардеробе»? В процессе съемок мы разговорились и узнали, что девушка обожает делать яркие и необычные макияжи (чтобы в этом убедиться, достаточно заглянуть в ее TikTok). А потому позвали ее и в «Косметичку».

Дарка, 17 гадоў

тыктокерка Zorka Venera

– Адносіны са знешнасцю ў мяне заўсёды былі жудасныя – што здзіўляе абсалютна ўсіх, каму я гэта кажу. Я ненавідзела сваю знешнасць амаль усё жыццё і вельмі рана пачала фарбавацца – як толькі дарвалася да матулінай касметыкі.

Так, туш я пачала ўжываць класа з 5-6-га (рабіла гэта таемна, каб ніхто не даведаўся), а ў 14 гадоў у жыццё прыйшлі стрэлкі. Наступныя два гады я малявала іх кожны дзень і не магла сябе ўспрымаць без іх.

Я доўгі час не магла абысціся без касметыкі, але ў мінулыя два гады прыйшла да прыняцця. Зараз макіяж – гэта штосьці, што дапаўняе мой вобраз, нейкі цікавы акцэнт, аксесуар, упрыгожанне, без якога я лёгка магу абысціся. Зараз я падабаюся сабе без касметыкі.

@_zorka_venera

Чыстая праўда? #беларускіцікток #пабеларуску #беларускаямова #fyp #on #fyr #истфак

♬ My Type - Saint Motel
@_zorka_venera

Ці не напэўна) #беларускіцікток #беларусь #пабеларуску #українськийтікток #fyp #fyr #рекомендации #фемінізм #лгбт

♬ Мізки це певно не твоє - ally.belly.boo

Уход за лицом

У мяне абсалютна нармальная скура, мне вельмі пашанцавала з гэтым. Таму догляд за ёй просты: міцэлярная вада ці гідрафільны алей і розныя маскі. Крэмам я амаль не карыстаюся: калі хачу ўвільгатніць скуру, бяру маскі.

Ведаю, што магла б больш даглядаць за тварам, але пакуль што з гэтым нешта пайшло не так – зараз я не бачу ў гэтым рэзону. Але потым я планую разабрацца і з гэтай сферай, бо жадаю працаваць візажысткай, і элементарны догляд за скурай кліента вельмі важны для гэтай прафесіі.

Мицеллярная вода Belita Young.

Мицеллярная вода Levrana.

Черная маска-пленка «Вітэкс» Black Clean.

Гидрофильное масло «Мастерская Олеси Мустаевой».

Маска Levrana.

Патчи для глаз Seahorse. На ўсе 100% дапамагаюць ад цемных колаў пад вачыма і ацёкаў.

Уход за телом

Асаблівых працэдур па доглядзе за целам няма, бо я жыву ў вельмі хуткім тэмпе і ў мяне проста не хапае на гэта часу. І гэта, я лічу, вялікая праблема.

Перыядычна выкарыстоўваю нейкія скрабы, а адзінае, што заўсёды для мяне абавязкова, – гэта крэм для рук. Я без яго не жыву, гэта мой штодзённы рытуал – уявіць мяне без крэму для рук немагчыма.

Падабаюцца таксама розныя солі для ванны, нейкія пахучыя рэчы, якія прыносяць задавальненне.

Крем для тела SeaCare.

Крем для рук Yves Rocher. Мая любімая рэч, сама скончыла ўжо штук 15, так яшчэ і ў кожнага майго сябра ёсць па цюбіку – памячаю гэтым крэмам тэрыторыю. Падабаецца і тэкстура, і эфект: ён кожны раз ратуе мае рукі.

Дезодорант Levrana Deo Crystal Spray.

Ароматы

Я карыстаюся духамі кожны дзень, але не выбіраю іх – мне кожны год дораць духі, і яны заўсёды мне падабаюцца.

Сёння я прынесла два любімыя флаконы: старажытная лімітка ад Брытні Спірс і Gucci Flora – адзіны флакон, які я выбірала сама.

Аромат Britney Spears Midnight Fantasy. Для пераважнай колькасці маіх сябровак яны падаюцца занадта рэзкімі, але мне здаецца, што яны пасуюць мне на ўсе сто.

Аромат Gucci Flora.

Уход за волосами

Мае эксперыменты з валасамі выбухнулі ў 15 гадоў, бо дагэтуль мне не дазвалялі нічога з імі рабіць. І вось у 15 мне дазволілі абрэзаць карэ – і пачалося.

Я хадзіла з піксі (і мяне ўсе блыталі з хлопцам), потым амаль без валасоў, потым на каранціне сама зрабіла сабе модны ў TikTok wolf cut, потым пачала фарбавацца (зноў жа як папулярна ў TikTok), потым з афракосамі. І вось апошні эксперымент – зноў карэ і высокі андэркат, які я зрабіла сама.

Валасы не вельмі добра перажываюць усё гэта. Напрыклад, пасля таго як я пафарбавала іх вельмі шмат разоў, яны проста перасталі віцца – я нават спужалася і пачала выкарыстоўваць розныя маскі.

Маска для волос SeaCare.

Ухаживающий крем для волос CP-1 Bounce Curl Cream.

Маска-гладкость для волос Belita «Экстра-питание». Не заўважала, каб у яе быў нейкі ваў-эффект, але яна вельмі прыемна пахне какосам, а ўсё, што пахне какосікам, ідэальна.

Макияж

У 14-15 гадоў я атрымала першую каляровую палетку, вядомую шаснаццацікаляровую NYX Ultimate Shadow Palette. Якасць у яе не вельмі, але для мяне гэта было такім цудам! Потым набыла яшчэ нейкую палетку ад NYX, пачала эксперыментаваць – і ўсё развілася ў нейкае хобі.

Спачатку я рабіла яркія макіяжы толькі на вачах, а як працаваць са скурай і тварам, нават і не ведала. Потым неяк закінула ўсе гэтыя ваў-макіяжы (але працягвала фарбавацца кожны дзень, і гэта, на жаль, было маёй залежнасцю), а пазней, калі шукала сабе нейкі занятак, маці прапанавала пайсці павучыцца візажу і паспрабаваць сябе ў гэтай сферы.

Пасля курсаў усё неяк закруцілася. Я вярнулася да ваў-макіяжаў і зараз амаль увесь час эксперыментую дома. Пакуль я раблю гэта толькі для сябе ці знаёмых, бо мне здаецца, што мне не хапае кваліфікацыі, але потым хацела б працаваць візажысткай.

Зараз я фарбуюся не кожны дзень, магу нават проста забыць пра гэта, але часцей за ўсё ў мяне настрой зрабіць нейкі цырк на сваім твары, каб усё блясцела і было ў колерах. На вучобе мяне так і пытаюцца выкладчыкі: «Ты што, у цырк сабралася? Куды ты так нафарбавалася?» – але я не звяртаю на гэта ўвагі.

Пигменты 7 Days.

Карандаш для глаз Seventeen.

Карандаш для глаз Relouis.

Тушь Relouis Mascarad. Проста закаханая ў яе: гэта ідэальны акцэнт, калі хочацца зрабіць нешта простае і цікавае.

Тушь Vivienne Sabo Cabaret Premiere. Вельмі падабаецца яе натуральны эфект: не зляпляе павекі і не асыпаецца.

Подводка Inglot.

Подводка Relouis.

Помада Deborah Milano.

Помада Мina. Не вельмі стойкая і трошкі расплываецца, але вельмі класнае адценне.

Блеск Kiko.

Палетка для контуринга.

Румяна NYX.

Пудра Essence Mattifying Compact Powder.

Консилер Vivienne Sabo Bonjour Beaute.

Хайлайтер для лица Incredible Hollywood.

Тональный крем Maybelline Affinitone.

Консилер Eveline.

Палетка теней NYX Swear By It Shadow Palette.

Палетка теней Lamel Professional 16 Shades of Brown.

Палетка теней Too Faced.

Палетка кремовых пигментов Inglot Partylicious. Пігментацыя – проста ваў, але там досыць буйныя часціцы, так што, калі яны трапяць у вочы, можа быць не вельмі прыемна. Адзіны мінус – кошт.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Вика Мехович для CityDog.by.