Это место идеально для тех, кто хочет в Италию. И еще 4 места в Беларуси, куда вам точно стоит рвануть на выходных
CityDog.io
3
04.05.2022

Это место идеально для тех, кто хочет в Италию. И еще 4 места в Беларуси, куда вам точно стоит рвануть на выходных

Это место идеально для тех, кто хочет в Италию. И еще 4 места в Беларуси, куда вам точно стоит рвануть н...
В этот раз вместе с главной бухгалтеркой Анастасией Кислой отправляемся смотреть на идеально круглое водохранилище и блуждать по подземным лабиринтам.

В этот раз вместе с главной бухгалтеркой Анастасией Кислой отправляемся смотреть на идеально круглое водохранилище и блуждать по подземным лабиринтам.

Настасся Кіслая

 

Вадасховішча Арэхаўскае – ідэальна круглы кавалачак воднай прасторы

– Каму і навошта спатрэбілася такая форма? Некаторыя звесткі сцвярджаюць, што гісторыя аб’екта пачалася ў 70-я гады, калі ў СССР распрацоўвалася Глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма, якая запрацавала крыху пазней – у 80-х.

Сістэма пастаянна развівалася, і круглыя вадасховішчы ў тэорыі маглі б быць аб’ектамі для яе тэсціравання. Напрыклад, адлюстроўваць сігнал для сувязі касмічных апаратаў у космасе ці служыць для выпрабавання лазерных сістэм.

Але адлучымся ад фантастыкі: усе прылеглыя да вады палі зрэзаны частымі лініямі меліярацыйных каналаў. Усё ж Палессе – адна з самых забалочаных частак краіны, і асушальнікі ў мінулым стагоддзі добра тут папрацавалі.

Калі хочацца адпачыць у незвычайным месцы з намётам, гітарай, смажаным хлебам ды салам на вогнішчы і сябрамі, прыязджайце сюды – і будзе вам шчасце.

Як дабрацца: вёска Павіцце, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць.

Даехаць да вадасховішча з Мінска можна на машыне, кропкі: 52.011535, 24.793661.

Лужкі – мястэчка, дзе побач размяшчаліся і касцёл, і царква, і сінагога

– Далей прапаную адправіцца ў мястэчка Лужкі, дзе да нашага часу захаваліся касцёл Св. Міхаіла Арханёла ў стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці канца ХVІІІ стагоддзя пабудовы і крушні сінагогі, узведзенай у сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лужкі датуецца 1519 годам. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў.

Касцёл Св. Міхаіла Арханёла.

У 1741-м полацкі кашталян Валерыян Жаба запрасіў у Лужкі манахаў з ордэна піяраў. Пасля адкрыцця калегіума вёска атрымала статус мястэчка. У цэнтры яго ўзняліся да нябёс крыжы храма Міхаіла Арханёла. Архтэктурны помнік захаваўся і да нашага часу: на плошчы побач з ім двойчы на год ладзіліся кірмашы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793 годзе, Лужкі сталі валасным цэнтрам Дзісненскага ўезда Мінскай, а праз некаторы час – Віленскай губерні Расійскай імперыі. Мястэчка ўпрыгожыла праваслаўная царква Раства Багародзіцы, якая ніколі не закрывалася і дзейнічае сёння.

Сінагога.

Вадзяны млын.

Цікава, што вуліцы ў Лужках захавалі гістарычныя назвы: Германавіцкая, Дзісненская, Маставая, Млыновая, Касцёльная. Варта прайсціся ўніз па Млыновай да ракі Мнюта, дзе захаваўся вадзяны млын. Тут выраблялі муку розных гатункаў, манку, часалі сукно, з якога шылі вопратку, а на ніжэйшым паверсе млына працавала гідраэлектрастанцыя, якая забяспечвала ўсе Лужкі электраэнергіяй.

Як дабрацца: вёска Лужкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць.

Даехаць да Лужкоў з Мінска лепш на машыне, але калі яе няма, то давядзецца ехаць на цягніку ці прыватнай маршрутцы да Глыбокага, а потым каля гадзіны – на аўтобусе да Лужкоў.

Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім і яго падземныя лабірынты

– Дзверы ў падзямелле знаходзяцца адразу пры ўваходзе ў царкву. Храм рамантаваўся, але падвал не чапалі, таму там ёсць галерэі з XVII стагоддзя. Багатая мясцовая шляхта, якая ахвяравала грошы на кляштар, атрымлівала права быць пахаванай тут.

За савецкім жа часам у скляпеннях, прызначаных для месца апошняга спачыну кармелітаў і шляхты, хадзіла ваганетка, захоўвалася гародніна.

Усе, хто вырас у Глыбокім і наваколлі, ведаюць легенды пра падземныя хады ад царквы да касцёла і ажно нават праз возера да Беразвечча. Ніхто пакуль не спраўдзіў існаванне такога ходу, але яго маглі замураваць яшчэ манахі-кармеліты.

У 1889 годзе ў летапісе глыбоцкай царквы згадваецца прыбыццё дзевяці вялікіх абразоў з Вільні. Яны засталіся да нашых дзён: ікона Святой Тройцы, ікона Успення Багародзіцы, ікона Георгія Пераможцы і Мікалая Цудатворца ды іншыя. Таму, каму трэба вылячыць цяжкую хваробу ці хто не можа нарадзіць дзіця, альбо каму трэба сустрэць сапраўднае каханне, той можа прыехаць ў Глыбокае і адкрыць сваё сэрца перад іконамі – і яны абавязкова дапамогуць.

Як дабрацца: горад Глыбокае, Глыбокскі раён, Віцебская вобласць.

Касцёл святога Мікалая – калі сумуеце па Італіі

– Касцёл святога Мікалая ў Свіры дапаможа наталіць смагу «хачу ў Італію» на ўсе сто адсоткаў. Калі толькі здалёк бачыш гэтага прыгажуна, то душа пачынае спяваць: «Вітаю, Італія».

Гісторыя парафіі была складанай, як і ў большасці касцёлаў Беларусі. У 1961 годзе ён быў зачынены савецкімі ўладамі, а з 1980-га ў ім знаходзіўся Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Аднак вернікі дабіваліся вяртання святыні, што і ажыццявілася ў 1990 годзе. Так радасна, што ў нашай краіне захаваліся такія велічныя пабудовы!

Як дабрацца: пасёлак Свір, Мядзельскі раён, Мінская вобласць.

Касцёл святога Казіміра, які завалодаў маім сэрцам (і не толькі таму, што я каталічка)

– Касцёл святога Казіміра (пачатак XIX ст.) у вёсцы Расна запіхнуты «на выселкі»; напэўна, каб яго ніхто не бачыў. Зараз ён сціснуты з бакоў сельскімі сядзібамі і дамамі, «аздоблены» лініяй электраперадач, а калі ідуць працяглыя дажджы, ля самага ўваходу з’яўляецца вялізная лужына…

Але для Беларусі архітэктурны тып касцёла ў стылі класіцызму – вельмі цікавы і рэдкі. Асабіста мне нагадаў старажытны рымскі храм – асабліва каланада ўнутры. Цікава, што першапачаткова на гэтым месцы стаяў драўляны храм, які з’явіўся ў мястэчку ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Але праіснаваў ён толькі да пачатку XIX стагоддзя – з-за моцнага пажару храм быў знішчаны.

І тады было прынята рашэнне ўзвясці новы мураваны – яго будавалі з 1812 па 1818 гг. Але ўжо доўгія гады касцёл у Расне стаіць у закінутым стане: слядоў ці падрыхтоўкі да якіх-небудзь рэстаўрацыйных работ пакуль няма. Нягледзячы на гэта, ён уражвае і сапраўды будзе цікавы для наведвання – там у кожным каменьчыку адчуваеш дух гісторыі.

Як дабрацца: вёска Расна, Дрыбінскі раен, Магілёўская вобласць.

Даехаць з Мінска да Расна можна на машыне, альбо трэба спачатку дабрацца да Магілёва, а потым – на аўтобусе да мястэчка.

 

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: из архива героини.