Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва

Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выгляда...
Каманда «дэканструктараў беларускай аўтэнтыкі» «Беларускі код» прэзентавала фотапраект «Унутраная міграцыя». Атрымалася нешта па-сапраўднаму фантастычнае.

Каманда «дэканструктараў беларускай аўтэнтыкі» «Беларускі код» прэзентавала фотапраект «Унутраная міграцыя». Атрымалася нешта па-сапраўднаму фантастычнае.

Адкуль узялася гэта ідэя? І чаму «Унутраная міграцыя»?

Як прызнаюцца стваральнікі, гераінямі праекта сталі жанчыны-майстрыхі, жанчыны-мастачкі, якія выбудоўваюць мадэлі ідэальнага Сусвету ў межах сваіх хат. «Дзякуючы ім на фоне шэрасці і цяжкасці пасляваеннага аднаўлення сялянскія інтэр’еры выбухнулі сакавітымі вышытымі, маляванымі і тканымі “джунглямі” з яскравымі кветкамі, экзатычнымі жывёламі і фантастычнымі істотамі».

«Фотапраект “Унутраная міграцыя” нарадзіўся як вынік нашых разваг пра тое, адкуль у тутэйшых жанчын знаходзіліся сілы для творчасці, адкуль з’явілася патрэба ў неверагоднай яскравасці атачэння насуперак змрочнай рэчаіснасці», – піша каманда @by_kod на сваёй старонцы ў Instagram.

«Унутраная міграцыя» – бо гэта пошук бяспечных межаў для жанчыны. «Гэта дом у шырокім сэнсе, сям’я, якія жанчына ахоўвае ад метафізічных цэнтрабежных сіл. Вышытыя кветкі, экзатычныя каляровыя птушкі, райскія дрэвы – гэта спроба замяніць хібны і змрочны вонкавы свет ідэалізаваным і добразычлівым светам знутры».

У каментарыях CityDog.io стваральнікі праекта расказалі, што натхняліся рэальнымі гісторыямі ўласных бабуль і дзядуль, асабістымі экспедыцыйнымі нататкамі, кнігамі, а таксама ўласным досведам пераадолення траўмы.

– Менавіта гэты досвед і стаў падмуркам герояў, іх характараў, узаемадзеянняў. Гэта псіхалагічныя партрэты рэальных людзей з іх рэальнымі няпростымі лёсамі.

«Здымалі ўвосень проста ў полі ў экстрэмальных умовах. Хутка цямнела, таму шмат часу на выстаўленне кадра не было. Затое праз умовы змрочная, няўтульная атмасфера перадалася натуральна. Было досыць холадна, што асабліва адчулі мадэлі, і каб яны не змерзлі ўшчэнт, мы паілі іх гарачай гарбатай».

Як яны гэта рабілі?

– Што да вышывак, то гэтыя кампазіцыі кветак з інтэр’ераў сучасных вясковых хат Веткаўшчыны і Ўсходняга Палесся, – расказалі стваральнікі праекта CityDog.io. – Букеты былі вышыты на навалачках, прасцінах, сурвэтках. Копіі вышывак атрымаліся дакладныя, толькі што ў іншым маштабе. Можна сказаць, што гэта рэканструкцыя.

Эскізы жаночага касцюма распрацоўваліся разам з ідэямі вышыўкі на іх. Кветкі ўкладаліся ў кампазіцыю ўздоўж рукавоў і на грудзях. Па эскізах вышываліся на раскроеных фрагментах, потым усё збіралася ў касцюм.

Вышыўка, па задумцы, павінна была таксама ўпрыгожыць рэальныя фотаздымкі, таму мы інтэгравалі фота вышыўкі як элемент на этапе апрацоўкі фотаздымкаў праекта.

Хто працаваў над праектам «Унутраная міграцыя/In-Migration»

Аўтары канцэпцыі і дызайну вопраткі: каманда @by_kod

Аўтары вышываных узораў: бабулі Гомельшчыны

Вышыўка: @aksini9

Пашыў вопраткі: @old_clobbers

Фотаздымкі: @katya_kilyakova

Мадэлі: @bug_of_evol , @zhenechka_prischepova

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: из архива.

#Беларусь
поделиться