Фота: Chrysalismag.org.

Інстаграм незалежнага часопіса пра беларускае мастацтва Chrysalis Mag прызналі «экстрэмісцкім»

Фота: Chrysalismag.org.

Instagram-акаўнт незалежнага анлайн-часопіса Chrysalis Mag, які расказвае пра сучаснае беларускае мастацтва, унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

мы здесь

Рашэнне 14 жніўня прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, яно падлягае неадкладнаму выкананню.

Скрыншот са «спісу экстрэмістаў» дзе напісана, что Chrysalis Mag прызналі «экстрэмісцкім».

Скрыншот са «спіса экстрэмістаў».

Chrysalis Mag – незалежны анлайн-часопіс пра сучаснае беларускае мастацтва, заснаваны ў 2018 годзе. Праект расказвае пра мастакоў з Беларусі, аналізуе сучасныя візуальныя трэнды, а таксама збірае інфармацыю пра аўтараў і іх працы.

«Навіна пра прызнанне нашых намаганняў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” дадае ў культурніцкае жыццё Беларусі толькі вялікі боль. Як галоўная рэдактарка, я ўсё яшчэ ўпэўнена: мастацтва і культура Беларусі не могуць мець экстрэмісцкага статусу. Яны павінны жыць і надаваць моцы ўсім нам рухацца ў будучыню, інакш мы самі для сабе ствараем вялікую рызыку страціць ідэнтычнасць канчаткова», – пракаментавала новы статус галоўная рэдактарка Chrysalis Mag Паліна Юргенсон.

У той жа дзень у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі яшчэ два акаўнты Polesye_Media – старонкі праекта ў Threads і TikTok. Такое рашэнне 14 жніўня прыняў суд Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гэта важна! Беларускія ўлады дадаюць людзей, розныя недзяржаўныя інстытуцыі і ініцыятывы ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», каб змагацца з «распальваннем варожасці» або «пагрозай нацыянальнай бяспецы».

Дэ-факта пасля падзей 2020 года сілавікі з дапамогай такога статусу запалохваюць, маргіналізуюць і караюць людзей, розныя ініцыятывы, грамадскія арганізацыі і партыі, якія маюць адрозныя ад рэжыму Лукашэнкі грамадска-палітычныя погляды.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter