Samsung аб'яўляе галасаванне: вы выбіраеце лепшы матэрыял, а мы рэалізуем для яго герояў арыгінальны рэкламны праект на сайце CityDog.by на суму ў памеры 6 000 руб. Як той казаў, іх лёс – у вашых руках!
Праект “Адметныя” на працягу месяцаў знаёміў чытачоў з ініцыятыўнымі беларусамі, якія робяць свой паспяховы бізнес па-беларуску. Чыя гісторыя сапраўды кранула ваша сэрца? Чыя справа падалася вам самай карыснай? З каго вы гатовыя браць прыклад?
Правілы галасавання:
1.
Калі вы хочаце падтрымаць героя, то цісніце на кнопку “Падабаецца” любой з сацыяльных сетак (пад тэкстам пра героя),
2.
Галасаваць можна за некалькі герояў, чыя ініцыятыва вам больш да спадобы,
3.
Перамагае той, хто агулам набярэ больш за ўсіх галасоў,
4.
Галасаванне скончыцца 11 студзеня 2017 года роўна ў 14:00,
5.
Рэкламная кампанія пераможцы будзе запушчана на CityDog.by у студзені 2017 года.
Галасаванне скончана
Імя пераможцы можна даведацца тут.
З мары аб шляхетных прадуктах з’явіўся паспяховы бізнес “Каралі”. Зараз мыла і парцаляну ручной вытворчасці гэтага брэнду ведае любы прыстойны мінчук. Назвы, упакоўкі і пахі мыла цесна звязаны са знакавымі з’явамі нашай культуры.
“Мы хацелі зрабіць беларускі тавар – прыгожа і якасна, – тлумачаць Серж Наўродскі і Сяржук Семянюк і дадаюць: “Каралі” – магчымасць ствараць каштоўнае для сябе і іншых”.
Сям’я журналістаў – Павел Доўнар і Карына Адзесенка – увесь вольны час прысвячаюць свайму “другому дзіцяці”: брэнду адзення Honar.
Усё пачыналася як маленькае атэлье, а сёння Honar – гэта вытворца са сваёй інтэрнэт-крамай. Тут прадаюцца жаночае і мужчынскае адзенне, аксэсуары ды сувеніры з беларускім нацыянальным арнаментам. “Самае класнае: ты недзе едзеш і бачыш чалавека ў сваім адзенні”, – смяецца Карына.
Калісьці Дзяніс Шунто з сябрамі выпіваў у бары. За гутаркай прыйшла ідэя стварыць футбольную каманду і заявіцца ў другую лігу…
Так з’явіліся “Крумкачы”, якія за два гады існавання дасягнулі практычна немагчымага: выйшлі ў вышэйшую лігу і сталі адной з самых папулярных і вядомых каманд Беларусі. Клуб з лёгкасцю збірае трохтысячны стадыён, процістаіць знакамітай камандзе “Дынама-Мінск” і мае сваіх заўзятараў.
Хадзіць на футбол становіцца гэтак жа модна, як у 1980-я, калі ваш тата запрашаў маму на спатканне на матч?..
Калі Павел Белавус і сябры з “Арт-сядзібы” надрукавалі і за тыдзень прадалі сто вышымаек, стала зразумела: попыт на нацыянальнае ў беларусаў ёсць. Трэба ствараць прапанову!
З Symbal пачалася сапраўдная мода на беларушчыну. Замаўляць нацыянальную сімволіку і сувеніры ў крамы пачалі і банкі, і карпарацыі, і нават БРСМ. Павел з гонарам кажа, што крама Symbal прыносіць прыбытак, які ідзе на новыя праекты: на заробленыя грошы хлопцы выкупілі стары сельскі клуб на беразе Іслачы – і плануюць з яго зрабіць новыя “Шаблі”.
У 1994 годзе Аляксандр Цэнцер купіў першы бензавоз і прадаў паліва з яго. Гэты бензавоз стаў талісманам кампаніі “А-100” – яго ласкава называлі “Зінкай”. Зараз у “А-100” 33 запраўкі па ўсёй краіне: у Мінску, Брэсце, Магілёве і Віцебску.
Але ж нашто буйной сетцы АЗС спатрэбілася родная мова, з якой і персаналу, і кліентам цяжка было звыкнуцца? “Беларуская мова ўспрымалася як самаідэнтыфікацыя, як павага да гісторыі краіны і яе культуры. Гэта той падмурак, на якім будуюцца ўсе іншыя сферы жыцця”, – тлумачаць у кампаніі.
“У Беларусі няма гор і мора, але тут яшчэ захавалася сапраўдная вёска. Да нас прыязджаюць палякі і толькі ўспамінаюць, як некалі было ў іх: там зараз стаяць катэджы”, – разважаюць гаспадары “Трох Скрыпак”.
Бацька і два сыны Скрыпкі аднымі з першых у Беларусі зрабілі аграсядзібу. Зараз у складзе сямейнага бізнесу яшчэ і турфірма: тут не толькі дапамагаюць гасцям адчуць сапраўдны смак беларускай вёскі, але і арганізуюць сплавы на каноэ і байдарках, займаюцца тымбілдынгам і водзяць турыстаў у паходы па Грузіі і Турцыі.
Курсы “Мова Нанова” дапамаглі не адной тысячы беларусаў пачаць размаўляць па-беларуску – і збіраюць аматараў роднай мовы ўжо два з паловай гады.
Распачалі курсы журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. На першыя заняткі “Мова Нанова” сабралося так шмат людзей, што натоўп не змясціўся ў галерэі “Ў”. Зараз заняткі праходзяць у Мінску і яшчэ дзевяці гарадах краіны. Колькі каштуе вывучэнне роднай мовы? Гэта бясплатна і заўсёды будзе бясплатна. Пакуль кампанія існуе за кошт спонсараў і добраахвотных ахвяраванняў ад наведвальнікаў.
“Невялічкі сямейны бізнес” – гэта як раз пра Minsker: у заснавальнікаў брэнда, Таццяны і Паўла Чумаковых, няма офіса, няма ўласнай фабрыкі, але ёсць жаданне зарабляць грошы на любові да сваёй справы і да Мінска.
Тры гады сям’я жыла і працавала ў Індыі, а пасля вырашыла: трэба вяртацца і пачынаць нешта сваё! Скураныя вырабы Minsker, як кажуць, made in the world: вытворчасць у Індыі, а пакупнікі – у Беларусі. Ці не толькі?
“У нас багата кліентаў, якія жывуць зараз за мяжой. Яны заказваюць мінскераўскія гаманцы, вокладкі на пашпарт ці постэры па адной прычыне – гэта грэе ім сэрца”, – тлумачыць Таццяна.
Дзе яшчэ знойдзеш столькі кніжак на беларускай, як у кнігарні “Логвінаў”? Пасля жнівеньскага рамонту тут з’явілася тое, чаго не хапала, – прастора!
“Імпрэзу можна зладзіць у адзін момант. Будзе Джоан Роўлінг ісці па Мінску – а мы гатовыя”, – жартуць заснавальнік выдавецтва Ігар Логвінаў і дырэктар кнігарні Яўген Ціханаў. І адзначаюць, што пра большасць іх праектаў нельга гаварыць з пункту гледжання акупнасці, бо кнігарня – гэта стыль жыцця.
“Помню, іду па Ждановічах паміж россыпаў старога адзення і бачу, як стаіць мужык на скрыні з-пад гарэлкі, крычыць: “Любая рэч па тысячы”. Яго твар быў такі абветраны і абпалены сонцам, што стала ніякавата. Падумаў: “Няўжо гэта мая будучыня?” – зараз з усмешкай успамінае Ігар, уладальнік адной з самых буйных сетак сэкандаў у Беларусі “Адзенне”.
Як Ігару ўдалося стварыць такі паспяховы бізнес? Усё таму, што просты сэканд ператварылі ў краму з еўрапейскім інтэр’ерам і абслугоўваннем як у буціку. Назва крамы, цэтлікі і шыльды – выключна на роднай мове.
Мінчук баяўся пачынаць бізнес, а паспрабаваў – і атрымалася лепшая этнакрама горада.
Здаецца, дырэктар і заснавальнік этнацэнтра “Рагна” Ігар і сам да канца не верыць, што ўсё гэта атрымалася зрабіць за тры гады: невялічкая крамка на 40 “квадратаў” разраслася ў 10 (!) разоў.
Цяпер у “Рагне” не толькі прадаюцца беларускія народныя строі, сувеніры, цішоткі, сцягі, лялькі і іншыя цікавосткі для свядомых мінчукоў і турыстаў. Зараз тут часцяком ладзяцца выставы, інсталяцыі і нават паказваюць спектаклі.
Гісторыя бізнесу, які моцна паўплываў на любоў да краіны бадай што цэлага пакалення мінчукоў, губляецца ў пачатку нулявых: менавіта тады Алег Пашак атрымаў магчымасць арэндаваць памяшканне на Першамайскай і адкрыў там страўню “Камяніца”.
З “Камяніцы” вырасла буйная сетка: “Карчма” ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, кафэ “Агінскі” са шляхетнай беларускай кухняй на Варанянскага, гіганцкі “Грай” на Інтэрнацыянальнай. Але ж, мабыць, важней за ўсе тое, што дзякуючы “Камяніцы” з’явіўся аднайменны фестываль: напэўна, самы спакойны і самы беларускі ў нашай краіне.
“Мне казалі, што гэта ўвогуле гіблая справа. Беларускамоўныя кнігі, якія і ў папяровым выглядзе выдаюцца па 300-400 асобнікаў, прапаноўваць у электронным выглядзе – ды яшчэ за грошы!”
Цяпер Андрэю Янушкевічу ёсць што адказаць песімістам. Інтэрнэт-крама Kniharnia існуе ўжо год, сабрала базу з прыкладна 200 аўтараў, а нядаўна выдавец падпісаў кантракт з Amazon. Сярэдні кошт электроннай кнігі – 3-4 рублі. За філіжанку кавы ў некаторых кавярнях просяць больш!
Уладальнікі фірмы “ТатаХата” Аляксей Бучык і Барыс Урбановіч упэўніваюць беларусаў: не трэба чакаць і адкладаць усё жыццё на каменны дом. Лепш карыстацца момантам – і будаваць каркасныя дамы, якія каштуюць танней і робяцца хутчэй. Утульную хатку тут абяцаюць узвесці ўжо за два тыдні і 10 тыс. даляраў.
Тое, што “ТатаХата” намагаецца размаўляць з кліентамі на беларускай мове, тлумачыцца адносінамі да справы: “Розніца – як паміж “я тебя люблю” і “я цябе кахаю”. Уладальнікі прызнаюцца: будаўніцтва на беларускай мове даецца складана. А ці хутка вы перакладзяце “винтовые сваи”?
Арганізатары конкурса дыскваліфікавалі гэтага ўдзельніка з-за накрутак галасоў.
Дзесяць гадоў таму Юрый і яго брат, ксёндз Вячаслаў Барок, задумалі piligrymka.by. Гэта не турысцкае агенцтва: браты называюць свой праект некамерцыйнай ініцыятывай – хоць экскурсанты-пілігрымы і аплачваюць свой удзел, але ўсе грошы ідуць толькі на пакрыццё выдаткаў на гатэлі, пераезды, харчаванне. А калі нейкія рэшты застаюцца, то выкарыстоўваюцца на будаўніцтва касцёлаў на Віцебшчыне, дзе служыць ксёндз Вячаслаў.
Menu – гэта служба дастаўкі страў з мінскіх кавярняў і рэстаранаў. Працуе яна пакуль усяго месяц, але абяцае быць даволі папулярнай у мінчукоў.
Адкрыў службу Ваган Керабян. Аналагічныя бізнесы ў яго ўжо ёсць у роднай Арменіі, а таксама Грузіі. Цяпер ён узяўся за Беларусь. Зараз на сайце Menu больш за сорак кафэ і рэстаранаў. “Я быў вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што беларуская мова не асноўная ў вашай краіне”, – тлумачыць Ваган. Ён адразу ж вырашыў, што будзе ствараць сайт сэрвісу на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай.
ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайце пра хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.by.
ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910
Нашто ім тыя грошы. Давайце падтрымаем тых, каму пойдзе на развіццё
Готовы с вами в частном порядке обсудить вопросы улучшения верстки редакционных материалов и бюджет на разработку нового редактора издания.
Казалось бы, как могут быть конкурентами футбольный клуб, служба доставки, магазин сувениров и строительная компания? Оказывается, могут.
Благодарим Сitydog и компанию Samsung за организацию конкурса и рубрику «Адметныя». Благодарим действительно вех активных участников, которые за нас проголосовали. Мы постараемся удивлять Вас и радовать в этом году.
Теперь непосредственно про конкурс.
Несмотря на попытку поссорить Белорусов и Армян, несмотря на неподтвержденные высказывания в наш адрес мы действительно благодарны Павлу Белавусу за продвижение национальной символики.
Что касается голосования – да, мы сделали «накрутку». Мы это не скрывали. Правила конкурса позволяют недобросовестному участнику победить в нём, что мы и наблюдали в ночь с 9-го на 10-е января.
Поэтому мы решили выиграть этот конкурс и отдать приз тому, кто действительно его заслуживает.
Компания ТАТА ХАТА поддерживает здоровый образ жизни, мы за развитие белорусского и детского футбола и поэтому мы отдаём свой приз команде КРУМКАЧЫ.
#ТАТАХАТА – жывiце багата!
Да армянаў, Vahan Kerobyan і Menu ў нас няма прэтэнзій, яны сумленна агітавалі праз свае суполкі, і такая колькасць галасоў звязаная з вялікай колькасцю людзей ў іх армянскім сервісе на старонцы фб Menu.am, там каля 130 тысяч чалавек. Яны ботаў і накрутак не выкарыстоўвалі.
Мы ніводнага бота не выкарысталі таксама, толькі агітацыя па сваіх старонках, сярод сяброў, прыхільнікаў і партнёраў.
А вы закупілі галасы праз біржу. Вось спасылка з вашымі 3861 голасам праз вк:
Праз фб такая ж схема.
Таму вашыя пафасныя словы дарэмныя.
Ды і мы не змагаліся за грошы, а за добрую ідэю, якую хочам рэалізаваць з Samsung і CityDog на карысць беларускай мовы.