Навучыцеся пісаць беларускай лацінкай, набярыцеся слэнгу беларускіх плытароў і паслухайце байкі пра сусвет ад акцёра Ігара Сідорчыка.
Выстава: пазнаёмцеся з Алесем Марачкіным (0+)
Серада, 18:00, пляцоўка «Тэрыторыя правоў».
Уваход: бясплатна.
Адкрыццё выставы Алеся Мары «Зацьменне» будзе ўжо сёння: новыя працы мастака прысвечаны грамадсказначным падзеям апошніх гадоў.
Алесь вядомы як стваральнік партрэтаў многіх гістарычных асоб, серыі партрэтаў «Мае сучаснікі», цыкла «Народныя легенды і паданні», сярод вядомых прац – «Маці Божая ахвяр Чарнобыля», «Палеская мадонна», «Плошча».
Інстытут мовазнаўства: прэзентацыі новых слоўнікаў і круглы стол (14+)
19 лютага будзе круглы стол «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу» і прэзентацыя зборніка прозы Update пісьменніц у Інстытуце мовазнаўства. 20 лютага – прэзентацыя тэматычнага слоўніка «Плытніцтва» (ідзём набрацца лексікі) у бібліятэцы Коласа. Таксама 20 лютага – сустрэча з аўтарамі «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ў «Акадэмкнізе». А 21 лютага – прэс-канферэнцыя ў Доме прэсы з супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства.
Кіно ў планетарыі: «Далёка ад Сонца» (6+)
Прэм’ера ў чацвер, 18:00, «Планетарый».
Квіткі: дзецям (4–18) – 4 руб., дарослым – 4,80 руб.
Гэта падарунак іспанскіх сяброў, студыі Render Area, да Дня роднай мовы. Фільм застанецца ў афішы на два гады і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены з удзелам вядомых беларускіх акцёраў – Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.
У фільме пакажуць экзапланеты, планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Далей расклад такі: пятніца – 17:00, субота і нядзеля – 13:00.
Дыктант у музеі Якуба Коласа (12+)
Пятніца, 11:00, музей Якуба Коласа.
Рэгістрацыя: па тэл. +375 17 274 17 02 ці пакінуць каментарый у любых сацыяльных сетках музея.
Музей запрашае аматараў роднай мовы праверыць свае веды і напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа (за веды мовы і твораў класіка абяцаюць падарункі), а пасля будзе віктарына.
А яшчэ зараз ідзе акцыя ў Instagram. Трэба знайсці беларускае слова, якое выклікае ў вас усмешку замілавання, змясціць яго разам з фотаздымкам і дадаць хэштег #movakolas (дадавайце @kolasmuseum).
Майстар-клас: пішам беларускай лацінкай (16+)
Пятніца, 19:00, музей Багдановіча.
Уваход: бясплатны.
Супрацоўнік музея Арцём Тарасевіч прачытае лекцыю пра гісторыю беларускай лацінкі, пасля ўсе прысутныя засвояць беларускі лацінскі шрыфт на майстар-класе.
Яшчэ даведаецеся, ці правільна напісана прозвішча ў вашым пашпарце.
Бясплатны фэст: Volski, Akute, Гуркоў і «Смачна ў роце» (0+)
Субота, 13:00, Оk16.
Уваход: бясплатна.
У суботу будзе маштабнае свята: Лявон Вольскі, Сяржук Доўгушаў, Vuraj, Zrabi, Gleboki Smak, VAL, Ганна Шаркунова, Марыя Ермакова, Lear, Лера Яскевіч, «Мутнаевока» і Akute.
Акрамя музычнай часткі, абяцаюць 6 тэматычных пляцовак, падарункі ад бізнес-партнёраў (не забывайце пра #мовафэст). Дыскусіі, промазоны, моўны квэст, фуд-тракі, маркет, выстава, майстар-класы па тайскім боксе ад Гуркова і па першай дапамозе ад «Чырвонага Крыжа», а таксама спектаклі і чытанкі для дзетак.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фота: unsplash.com і @vitalhurkou.
В "Коммунарку" может)))