Игра

Дзясятка – за Коласа! (12+)

21 февраля 2020

Музей Якуба Коласа

Минск, ул. Академическая, 5

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

21 лютага ў 11 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі «Дзясятка – за Коласа!», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае аматараў роднай мовы праверыць свае веды і прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзясятка — за Коласа!», якая прадугледжвае напісанне дыктоўкі па творах Якуба Коласа, пры гэтым неабходна вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі.

Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць памятныя сувеніры ад музея. Запланавана і інтэрактыўная гульня-віктарына «Жывы класік».

Запісацца на дыктоўку можна па тэл. 8 (017) 274-17-02, ці пакінуць каментар у любых сацыяльных сетках музея.

Таксама вас запрашаюць далучыцца да акцыі «Маё беларускае слова» ў Instagram. Каб стаць удзельнікам, трэба:

  • Знайсці беларускае слова, якое выклікае ў вас усмешку замілавання.
  • Падабраць фотаілюстрацыю да слова.
  • Змясціць фотаздымак і слова ў сетцы Instagram з хэштегам #movakolas.

Пераможцы будуць вызначаны 21 лютага і атрымаюць памятныя падарункі ад музея Коласа.

Музей у Instagram: @kolasmuseum.

 

личность
культура