Zero Discrimination Day (18+)
29 февраля 2020 - 2 марта 2020
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут.
1 сакавіка ў свеце адзначаецца Zero Discrimination Day альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі. Гэта штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
Беларускія арганізацыі, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і накірункам працы, робяць шэраг падзей да міжнароднага Дня нулявой дыскрымінацыі. Далучайцеся! Давайце пакажам, што нам важна.
Галоўная тэма Zero Discrimination Day 2020 – нулявая дыскрымінацыя ў дачыненні да жанчын і дзяўчат.
Мерапрыемствы ў Мінску:
29.02 / 11:00-19:30 Майстэрня форум-тэатра ад Цэнтра „Жывая Бібліятэка”.
Дзе: прастора «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (вул. Кастрычніцкая, 16к20)
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 25 лютага тут. Больш інфармацыі тут.
1.03 / 11:00 Уводны курс па Правах чалавека „Тэрыторыя Правоў” ад Беларускай Праваабарончай Школы.
Дзе: „Тэрыторыя Правоў” (вул. Ложынская, 16-404)
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі. Больш інфармацыі тут.
1.03 / 13:00-16:00 Арт-майстэрня ECLAB «8 сакавіка»
Дзе: ECLAB (вул. Кастрычніцкая 19б, 3 паверх, аўдыторыя 312)
Неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Больш інфармацыі тут.
1.03 / 14:00-17:00 Сацыяльная гульня „Іншы погляд” ад Цэнтра „Жывая Бібліятэка”
Дзе: прастора „Другі паверх” (праспект Машэрава 9/8)
Абавязковая рэгістрацыя на гульню да 23:59 27 лютага. Больш інфармацыі.
1.03 / 19:00
Киноклуб MAKEOUT: смотрим и обсуждаем «Кролика Джоджо».
Количество мест ограничено. Фильм будет показан на языке оригинала с русскими субтитрами.
Регистрация по ссылке с 24 февраля. Пожалуйста, регистрируйтесь только в том случае, если уверены, что сможете прийти.
2.03 / 15:00-16:30 Што такое злачынствы на глебе нянавісці: сустрэча-прэзентацыя ад праваабарончай арганізацыи Human Constanta.
Дзе: Press club (вул. Веры Харужай, 3, Мінск, 6 паверх, офіс 601)
Уваход вольны. Больш інфармацыі.