![](https://stat2.city-dog.by/content/_vedy/850X550/5acb58c5546b0.jpg?34)
Дискуссия
Адкрытая лятучка з радыё Wargaming.FM (16+)
23 апреля 2018
У панядзелак, 23 красавіка, 19:00 запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй Wargaming.FM.
Wargaming.FM - гэта першае прафесійнае радыё на гульнявую тэматыку, заснаванае вытворцамі анлайн-гульні World of Tanks.
Каманда радыё распавядзе пра сваю ўнутраную кухню, цікавыя кейсы з практыкі і любоў да «Танкаў». Падзеліцца інсайтамі, як зрабіць цікавае вяшчанне для аматараў гульні ў розных краінах і адкажа на пытанне, хто можа стаць вядучым Wargaming.FM. Пра гэта і шмат іншага - на сустрэчы ў Прэс-клубе.
Спікеры:
- Глеб Марозаў, кіраўнік Wargaming.FM
- Тамара Лісіцкая, праграмны дырэктар Wargaming.FM