Вяртанне ў астрог (16+)
7 февраля 2020
У сваім папярэднім рамане («Чырвоны Крыж», 2017) Саша Філіпенка шырока выкарыстаў рэальныя гістарычныя дакументы. У яго новым творы сама намаляваная рэчаіснасць прэтэндуе на ролю дакумента эпохі.
Для самых недаверлівых: тут няма нічога прыдуманага. Ёсць гарадок, дзе горадаўтваральнае прадпрыемства - турма. Ёсць дзіцячы дом, у лёсах насельнікаў якога мільгануў пробліск шчасця.
Сітуацыі, героі, дыялогі і нават спосабы паліцэйскіх катаванняў - усё ўзята з жыцця. І клятае пытанне аб цане дабра, якое чамусьці абгортваецца злом, таксама пастаўлена жыццём. Дакладней - смерцю.