Мастер-класс

ВеганСмена

6 августа 2016

Zharomski Vadzim
Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Жнівень абяцае быць надзвычай цікавым для тых, хто жадае стаць на шлях свядомага падыходу да ўласнага рацыёну харчавання. Тры летнія вечары дапамогуць пераасэнсаваць многія, здавалася б, звыклыя ў жыцці рэчы, і дадуць штуршок да пачатку зменаў унутры кожнага з Вас.
Ці ўсведамляеце Вы тое, што будзе ў будучыні з прыродным асяроддзем, і якім чынам на гэта ўплывае сучаснае грамадства? Што стаіць за такім выразам, як "Ты тое, што ты ясі"?

Вы зможаце назіраць за майстар-класамі па гатаванню веганскіх страваў, прыняць удзел у абмеркаванні найбольш важных пытанняў этычнага харчавання, і паслухаць меркаванні людзей, якія шмат гадоў таму адмовіліся ад мясной і малочнай ежы.

Разабрацца з гэтымі і шматлікімі іншымі пытаннямі Вам дапамогуць 6, 13 і 20 жніўня ў памяшканні ЦЭХа, дзе Вы зможаце назіраць за майстар-класамі па гатаванню веганскіх страваў, прыняць удзел у абмеркаванні найбольш важных пытанняў этычнага харчавання, і паслухаць меркаванні людзей, якія шмат гадоў таму адмовіліся ад мясной і малочнай ежы.

Веганства – гэта не трэнд, гэта лад жыцця.


✔ 6 жніўня. 18:00. Тэма: Здароўе
У гэты дзень мы з вамі паспрабуем разабрацца ў тым, ці з'яўляецца веганская дыета здаровай і якія наступствы будзе мець адмова ад мясных і малочных прадуктаў. 

У праграме сустрэчы: 
Прагляд відэалекцыі "15 вядучых прычын смерці"
Кавапаўза
Абмеркаванне фільма
Майстар-клас па гатоўцы ежы "этычны сняданак"


✔ 13 жніўня. 18:00. ВеганСмена: Экалогія
✔ 20 жніўня. 18:00. ВеганСмена: Этыка


навыки
личность
еда