Urban Movie Lectorium
21 ноября 2015
ВХОД: 25 000 руб.
СПРАВКИ: тут, +375 17 380 06 32.
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК” запрашае на чарговую прэзентацыю з серыі “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”.
Наступная сустрэча прысвечана тэме глабальнага капіталізму і няўдалых спробаў барацьбы з ім – моладзевыя бунты ў Парыжы шэсцьдзесят восьмага, якія служаць фонам для асабістага змагання маладых буржуа са сваімі класавымі маральнымі ўстоямі.
Падчас лекторыю мае быць прадэманстравана кінастужка “Летуценнікі” (рэж. Б. Берталуччы; Брытанія, Францыя, Італія, 2003; 110 хв.), што з’яляецца лагічным працягам папярэдняй сустрэчы, прысвечанай стужцы “Трэцяя мяшчанская”/ “Каханне ўтрох” (рэж. А. Роам; СавКіно, 1927; 74 хв.).
У абедзьвух стужках мы бачым зломы сацыяльнай нарматыўнасці – і не толькі ў сексуальным пытанні, – аднак калі ў фільме Роама гэта нас адсылае да рамантычнага і шчырага левага ўхілу 1920-х, дык у Берталучы перамагае грамадства спажывання, у якім капіталзм здольны не проста спажыць і перамалоць, але і ўзяць на ўзбраенне нават самыя радыкальныя левыя рухі…