Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімняга семестра 2021-2022 (1 кастрычніка 2021 – 28 лютага 2022).
Патэнцыйны стыпендыят:
- валодае нямецкай мовай на добрым узроўні — узровень В2 і вышэй;
- прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
- паспяхова вучыцца;
- хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
- беларускае грамадзянства;
- статус навучэнца беларускай ВНУ.
Увага: на момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ. Стыпендыя ўключае:
Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра Ваша жытло і залічэнне.
Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне * Візавы ўнёсак і плату за залічэнне.
Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна online тут.
Дэдлайн: 25 красавіка 2021 года.