Дискуссия

У пошуках грамадcкай прасторы (16+)

24 октября 2017

Imaguru

Минск, ул. Фабрициуса, 4

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Мы штодня сутыкаемся з публічнымі прасторамі ў Мінску, але наўрад ці дыскусію пра іх можна назваць сапраўды грунтоўнай. Мы прапануем сабрацца усім зацікаўленым у гэтай тэме 24-га кастрычніка, каб шчыра паразмаўляць пра грамадскія прасторы.

Уваход на мерапрыемства вольны, але папярэдне трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Праграма мерапрыемства:
19:00 - 19:30 - прэзентацыя даследвання "Карта грамадскіх прастораў Мінска". Гэтае даследванне мела на мэце распрацоўку метадалогіі пошука грамадскіх прастораў, а яго вынікам стала карта, якая адлюстроўвае ступень “грамадскасці” тых ці іншых месцаў нашага гораду. Азнаёміцца з картай можна тут. У гэтай частцы мерапрыемства каманда распавядзе пра метадалогію, задачы і высновы даследвання, а таксама адкажа на вашыя пытанні датычна яе практычнага выкарыстоўвання.

19:30 - 20:30 - міждысцыплінарная дыскусія “У пошуках “грамадскай прасторы”.
Адной з высноў, якая была сфармулявана падчас даследвання, стала разуменне рознасці падыходаў да даследвання феномена “грамадская прастора” ў прадстаўнікоў розных спецыяльнасцяў: архітэктараў, транспартнікаў, сацыёлагаў. Гэтая рознасць выяўляецца найперш у фармуляванні дэфініцыі “грамадская прастора”. Наколькі гэтыя азначэнні адрозніваюцца, ці могуць спецыялісты розных сфер працаваць разам без уніфікацыі панятка “грамадская прастора” і ці можна яго дасягнуць? На гэтыя пытанні мы акурат паспрабуем адказаць падчас дыскусіі.

Удзельнікі дыскусіі:
- Александр Акенцьеў, галоўны архітэктар УП "Мінскграда"
- Паліна Вардэванян, эксперт Беларускага Саюза Транспартнікаў 
- Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, каардынатар "Лятучага Універсітэта"

20:30 - 21:00 - нефармальная частка мерапрыемства (размовы з удзельнікамі дыскусіі за келіхам віна).

Мерапрыемства адбываецца у межах Imaguru Smart Cities Month.

город
общество
культура