Тыдзень студэнцтва (12+)
12 - 17 ноября 2019
Гэта тыдзень, дзе можна будзе даведацца больш пра студэнцкі рух, знайсці новых знаёмых, злавіць карысныя магчымасці ды проста добра пабавіць час.
Вось кароткі дайджэст мерапрыемстваў:
12.11 – Лекцыя “Як студэнты змянілі свет?”, можна даведацца пра тое, як студэнцтва рухала свет у розныя часы. Рэгістрацыя тут.
13.11 – Fuck up night. Дыскусія “Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?”, даведайся, як не зафакапіць сваю ініцыятыву - вучыся на чужых памылках. Рэгістрацыя тут.
14.11 – “Ці варты таго актывізм ці Як не патраціць студэнцтва?”, сустрэнься з больш сталым пакаленнем актывістаў і актывістак студэнцкага руху і даведайся, ці паўплывала гэта на іх жыццё.
15.11 – “Дзе шукаць працу студэнцтву?”, не ведаеш іншай падпрацоўкі, акром маку? Тут ты дакладна ўбачыш лепшыя магчымасці. Рэгістрацыя тут.
16.11 – “Што такое кам’юніці і як з ім працаваць?” Запусціць уласную ідэю ў ініцыятыву ці праект - цяжка, але яшчэ цяжэй аб'яднаць вакол сябе людзей, якія будуць дапамагаць прасоўваць гэту ідэю. Пра гэта і можна будзе паразмаўляць у суботу. Рэгістрацыя тут.