Думаеш, у Беларусі няма расізму, таму што няма генацыду, прамой сегрэгацыі і сучасных гета? У нас для цябе ёсць дзве навіны.
Дрэнная — расізм ёсць. Нікуды не зніклі і квітнеюць дыскрымінацыя людзей па розных прыкметах (гендар, інваліднасць, этнічнасць, светапогляд, сацыяльны статус і інш.), гучней становіцца мова варожасці.
Добрая — мы распавядзем табе пра гэта і прапануем сумесныя дзеянні для вырашэння праблемы. І для гэтага ўжо запланаваная серыя мерапрыемстваў, а таксама да Тыдня далучыліся розныя ініцыятывы ў некалькіх гарадах Беларусі і мы спадзяемся, што спіс яшчэ будзе папаўняцца:
16 сакавіка — першае мерапрыемства Тыдня — адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, у межах якога адбудзецца публічная лекцыя-дыскусія, Жывая Бібліятэка Беларусь і канцэрт! Мейсца: прастора Lo-Fi Customs (вул. Кастрычніцкая 16/3), з 13:00 па 22:00.
19 сакавіка — Маладзёвыя Дэбаты "ДысКУТ" запрашаюць на гарачую дыскусію па тэме дыскрымінацыі, Культ. центр "КОРПУС" (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 18:30.
20 сакавіка — у Мінску пройдзе ўнікальны па змесце, магчымасці асэнсавання праблемаў расізму і дыскрымінацыі і дзеянняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны семінар у канцэпцыю Глыбіннага/Гуманітарнага антыфашызму (анкета на ўдзел па спасылцы). Мейсца: прастора “Другі Паверх” (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.
21 сакавіка — лекцыя пра ісламскае вымярэнне Мінску ў межах «Моваланд» - выстава «Slavs and Tatars» у Мінску, пасьля якой адбудзецца цікавая дыскусія. Мейсца: Галерэя Ў (вул. Кастрычніцкая 19), пачатак а 19:00.
22 сакавіка — прэзентацыя, прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма пра сэксізм і дыскрымінацыю дзяўчын у футболе “Играет как девчонка” з аўтарам і рэжысэрам фільма. Мейсца: прастора Другі паверх / The Second Floor (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.
23 сакавіка — у Брэсце адбудзецца сустрэча з заснавальнікамі праэкту Mainbooks і дыскусія пра кнігі для дзяцей-падлеткаў і іх бацькоў на тэму дыскрымінацыі і абмеркаванне фільма разам з Human Constanta. Мейсца: Прастора КХ, пачатак а 15:00.
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!