Лекция

Трыбуна вучонага (12+)

11 мая 2019

Планетарий

Минск, ул. Фрунзе, 2

ВХОД: бесплатно.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

11 траўня ва ўсiм свеце святкуецца веснавы Мiжнародны дзень астраноміі.

«Трыбуна вучонага», як заўсёды, далучаецца да гэтай урачыстасці i прапаноўвае звярнуцца да нашай спадчыны. У старадаўнія часы астранамічныя веды і ўяўленні з’яўляліся важнай часткай беларускага жыцця i светапогляду. Вакол нябесных аб’ектаў склаўся комплекс легенд, паданняў, рытуалаў, якія часткова захаваліся і да нашых дзён. Беларускія традыцыйныя астронімы і звязаныя з імі міфы і паданні даюць магчымасць аднавіць некаторыя міфалагічныя вобразы і адпаведную сістэму ўяўленняў нашых продкаў.

На лекцыі «Беларускія міфы пра зорнае неба» кандыдат гістарычных навук, даследчык міфалогіі і сярэднявечнай астраноміі Зміцер Скварчэўскi распавядзе пра вядомыя беларускія салярныя, лунарныя і астральныя міфы і пра асноўныя тутэйшыя міфалагічныя вобразы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў начным небе. А напрыканцы вечара з’явiцца магчымасць паглядзець на тыя самыя зоркі і сузор’і, якiя, па меркаванню нашых продкаў, увасаблялi багоў, герояў, людзей, жывёл і нават прадметы. 

наука
космос
культура