Лекция

Стыян Холе (12+)

9 февраля 2019

Книжный «Сон Гоголя»

Минск, ул. Ленина, 15-2Н

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

У суботу 9 лютага адбудзецца творчая сустрэча з вядомым нарвежскім дзіцячым пісьменнікам і ілюстратарам Стыянам Холе. У імпрэзе таксама возьме ўдзел перакладчыца Юля Цімафеева. Мадэраваць гутарку будзе мастачка Стася Сакалоўская.

На прыкладзе сваіх кніг Стыян Холе падзеліцца тым, як стварае свае гісторыі, раскажа пра асаблівасці працы з мантажом і пошукі ідэяў для мастацкіх вобразаў, а таксама пра тое, як улічваць дзіцячую псіхалогію пры стварэнні кнігі.

Стыян Холе (Stian Hole, 1969) – нарвежскі дызайнер і ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, бацька трох дзяцей. Жыве ў Осла. Сусветную славу Стыяну Холе прынесла кніга «Лета Гармана» (2006), якую ў 2018 годзе пераклала з нарвежскай на беларускую Юля Цімафеева. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». 

Імпрэза ладзіцца сумесна з аргкамітэтам прэміі Цёткі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў і пры падтрымцы NORLA (Norwegian Literature Abroad), арганізацыі, якая займаеццца прамоцыяй нарвежскай літаратуры за мяжой.