Лекция

Startup Belarus Christmas Party

22 декабря 2015

Часопіс “Ідэя”
Imaguru

Минск, ул. Фабрициуса, 4

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Часопіс “Ідэя” і бізнес-клуб Imaguru запрашаюць гасцей на калядную вечарыну з аднымі з найлепшых стартапаў Беларусі. Мы збяромся каля святочнай ялінкі, каб пагутарыць пра цяжкасці стартап-індустрыі ды пра перспектывы, якія існуюць у нашай малавядомай свету, але амбітнай краіне!

Нашыя госці:

Ігар Юдзін: Як ляцець і не разбіцца
Ігар вучыўся ў Беларусі і Польшчы. Тры гады кіраваў распрацоўкай у Viaden Media, пасля чаго заснаваў стартап Red Rock Apps, які ўжо амаль 3 гады паспяхова вырабляе папулярныя фітнес-дастасаванні для Android ды iOS. Ігар раскажа, як знайсці сваю перспектыўную нішу і стварыць прадукт для заходняй аўдыторыі, знаходзячыся ў Беларусі.

Яўген Бадуноў: Як прыдумаць новае тады, калі здаецца, усё ўжо зрабілі да цябе
Яўген працуе ў канкурэнтным сегменце афлайн-мапаў. Сярод яго стартапаў - Get Your Map (інтэграцыя афлайн-мапаў у іншыя дастасаванні) ды Galileo Offline Maps (аналаг Maps.me). Ад Яўгена мы пачуем, чаму не трэба палохацца гігантаў IT-індустрыі ды як знайсці сваё месца на насычаным рынку.

Кірыл Кудзін: Не запускайце пярдзёлкі-свісцёлкі-аднадзёнкі (іх у AppStore ужо больш за мільён)
Кірыл навучаўся ў БДУІР. У 2012 стварыў мабільнае дастасаванне WiFi Map (сацыяльная сетка, дзе людзі дзеляцца паролямі да публічных WiFi кропак). На дадзены момант дастасаванне запампавала ~25 мільёнаў чалавек., якія дадалі ў базу каля 4 мільёнаў WiFi кропак. Паў гады таму, Кірыл перадаў кіраванне праектам сваім партнёрам і сёння займаецца запускам новых мабільных прадуктаў.
Кірыл раскажа, што з гэтага атрымліваецца, як змяніўся мабільны рынак за 3 гады, якія механізмы працавалі тады і перасталі працаваць цяпер, на што варта абапірацца, абіраючы ідэю для запуску стартапу.

Эдзі Бальчыконіс: Баланс бізнесу і жыцця. Як зараджаць батарэйку ў сябе ды ў каманды
Эдзі Бальчыконіс – наш госць з Літвы, вядомы прадстаўнік літоўскага стартап-кам’юніці. Апрача Вільні, ён навучаўся ў Швецыі ды Шатландыі. Ужо 2 гады Эдзі займаецца беларуска-літоўскім стартапам TrackDuck. TrackDuck дазваляе вэб-дэвелаперам хутка знаходзіць і выпраўляць памылкі на сайтах. Эдзі распавядзе, як не згарэць лідару ў імклівым тэмпе развіцця стартапу, як знаходзіць натхненне ў простых справах і зараджаць ім каманду.

Акрамя цікавых спікераў, “Ідэя” ды Imaguru абяцаюць выдатную музыку, смачныя пачастункі ды калядную атмасферу! Хочаце правесці свята карысна? Не прапусціце лепшую стартап-вечарыну сыходзячага года!

Фота: flickr.com

IT
бизнес