Презентация

Спадчына і сучаснае мастацтва: узаемнасць ці канфлікт (18+)

13 сентября 2019

ICOMOS-Беларусь
Пространство «Другі паверх»

Минск, пр-т Машерова, 9к8

ВХОД: бесплатно.

Вас запрашаюць пазнаёміцца і абмеркаваць праект Brest Stories Guide ад брэсцкага Тэатра «Крылы Халопа», які перамог і стаў лепшым у конкурсе #Спадчынаўдзеянні і ў краіне. Чакае дэманстрацыя аўдыёвізуальнай інсталяцыі, зробленай па матывах праекта – аўдыё спектакля па гісторыі антысемітызма і Халакоста ў Брэсце.

Прэзентацыю правядзе адна з аўтарак спектакля Светлана Гайдалёнок (Sviatlana Haidalionak). У якасці спецыяльнага госця выступіць Моніка Тарайка з люблінскай арганізацыі Brama Grodzka (Grodzka Gate) Teatr NN. Яна распавядзе як сродкамі сучаснага мастацтва і тэхналогій можна асвойваць ды інтэрпрэтаваць страчаную культурную прастору, і як гэта адбываецца ў польскім Любліне.

Таксама вядомая беларуская філосафка і сябра журы конкурса “Спадчына ў дзеянні” Ольга Шпарага (Olga Shparaga), Европейский колледж Liberal Arts в Беларуси падзеліцца ўласнымі назіраннямі пра тое як сучасныя мастацкія інтэрпрэтацыі могуць уплываць на нашае разуменне культурнай спадчыны.

 

искусство
личность