Сны самотнага дзьмухаўца (12+)
5 июня 2019
ВХОД: 2 руб.
СПРАВКИ: тут, +375 17 334 56 21.
5 чэрвеня 2019 г. а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца першая з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.
Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадзкай дзяячцы і пэдагога эпохі пазытывізму.
5-га чэрвеня – лекцыя першая: “Эльжбета – Эльзюня – Эліза” (6 чэрвеня 1841 г. – май 1856 г.: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна). Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці – Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...
- Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
- Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы, і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
- Вяселлі і пахаванні.
- Што падказалі старыя магілы?
- Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman?
Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне “дэспатычнай” пані Францішкі. Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.
Кошт: уваходны квіток у музей.