Школа травы (16+)
16 октября 2019
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут.
У зборнік вершаў Андрэя Хадановіча “Школа травы” увайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 г. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Цягам вечара творцы з “Five – storey ensemble” прадставяць музыку, напісаную да вершаў з кнігі і выканаюць яе разам з аўтарам. У імпрэзе таксама бяруць удзел Уладзімер Арлоў, Ігар Крэбс і Віталь Рыжкоў.
Апроч тэкстаў і музыкі прысутных, будуць спробы выклікання паэтычных духаў Адама Міцкевіча і Генрыха Гайнэ, Восіпа Мандэльштама і Ўладзіміра Маякоўскага. Але сеанс спірытызму – вялікая імправізацыя, так што магчымыя “касякі”. Напрыканцы – аўтограф-сесія.