Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у практычным семінары па рабоце са спецыяльнай аўдыторыяй. У межах мерапрыемства плануецца заслухаць даклады спецыялістаў па пытаннях інклюзіі адпаведных катэгорый наведвальнікаў у культурніцкія праекты і практычныя рэкамендацыі па паляпшэнні якасці абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сферы культуры, павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.
Па выніках семінара ўсім зацікаўленым будзе прадастаўлены падбор метадычных парадаў ад спецыялістаў і аўтараў інклюзіўных праектаў, інфармацыя пра рэалізаваныя і бягучыя актыўнасці ў сферы інклюзіі ў Беларусі, а таксама пытаннях безбар’ернага асяроддзя.
У семінары прымаюць удзел:
Авершын Юрый - псіхолаг грамадскай ініцыятывы «Особый маршрут». Этика общения и оказания помощи людям с особенностями опорно-двигательного аппарата.
Хмурчык Дзмітрый – кіраўнік грамадскай ініцыятывы «Особый маршрут». Разгляд праблем безбар’ернага асяроддзя ў Мінску.
Бугук Юлія, Жылінская Алена – настаўнікі-дэфектолагі “Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы №188 для дзяцей з парушэннямі зроку горада Мінска”. Адаптация музеев для незрячих и слабовидящих посетителей.
Віктароўская Ніна – спецыяліст у галіне адукацыі і выхавання дзяцей з АПФР (асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця), у тым ліку па пытаннях развіцця інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі.
Вовк Вольга – галоўны бібліятэкар навуковай бібліятэкі БНТУ. Куратар кампаніі “Литература как инклюзия” (інфармацыйная кампанія пра магчымасці інклюзіўнай літаратуры). Мастацкая літаратура ў дапамогу інклюзіўным праграмам у бібліятэках.
Кісялёва Ірына – заснавальнік і дырэктар “МБФ cемейный инклюзив- театр”. Скрадаль Людміла Валянцінаўна– арганізатар і кіраўнік праграмы «Mivia». Арганізацыя і правядзення інклюзіўных экскурсій для розных груп, адаптаванне музейнай прасторы, праца з дзецьмі з РАС (растройствы аутычнага спектра).