Митап

Розныя-роўныя (12+)

9 - 16 ноября 2018

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Дыскрымінацыя - частка сацыяльнай рэальнасці. Не толькі па ўсім свеце і Еўропе - у Беларусі таксама яна ёсць. І гэта можа здарыцца з кожным і кожнай з нас.

Заканадаўчыя і культурныя забароны, стэрэатыпы і стыгматызацыя, мова і вобразы - дыскрымінацыя можа выяўляцца ўсюды.

Мы ведаем, што гэта – не норма жыцця. Важна ўмець папярэджваць, заўважаць і рэагаваць на такія выпадкі, каб наша асабістае жыццё, жыццё грамадства, краіны і свету было лепш. Розныя - роўныя.

Падчас мерапрыемстваў у межах Тыдня вы зможаце даведацца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны, мужчыны, студэнты, падлеткі. Вы ўбачыце маштабы праблемы дыскрымінацыі, як з ёй можна спраўляцца і хто гэтым займаецца.

Мы верым у тое, што веды і нават мінімальныя салідарныя дзеянні могуць змяніць грамадства да лепшага.

Навошта: папулярызацыя ідэяў павагі і роўнасці (недыскрымінацыі).
Чаму: рост папулярнасці радыкальных ідэяў і рухаў па ўсім свеце.
Што: шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі з 9 па 16 лістапада.

Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!

Расклад тыдня

Бабруйск
6.11  18:00-21:00 - кінапрагляд і дыскусія “Антысемытызм і ксенафобія: адкуль што бярэцца?”, Тайм-клуб "1387"

Менск
9.11
  19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Другі Паверх
10.11  13:30-23:00 - адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, Корпус
11.11  12:00-16:00 - футбольнае свята “Гуляюць усе!”, пляцоўка ў Парку Горкага

Віцебск
11.11  13:00-16:00 - Жывая Бібліятэка, Арт-паб "Торвальд"

Брэст
13.11
  19:00-21:00 - сацыяльная гульня “Іншы погляд”, Краўдфанд-кафэ "Грунтоўня"
16.11  19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, ДзедзічТыдзень ініцыюецца

Магілеў
14.11  19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, “Неба”

Гомель
16.11  18:45 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Цэнтр Беларускай Мовы

Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta пры падтрымцы Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі Жывая Бібліятэка Беларусь з удзелам Валантэрская Служба "Вясны"МОО "Гендерные перспективы", праваабарончай ініцыятывы Журналісты за талерантнасцьЗадзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students' Association(ЗБС), РПГА Правовая инициативаПраўныя ДарэктарыЦэнтр Беларускай Мовы ў Гомелі, Киноклуб 451F, ініцыятывы Legalize Belarus, праэкта пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUTY-PEER Belarus.

Для даведкі: Еўрапейскае аб’яднаньне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United for Intercultural Action штогод у лістападзе абвяшчае і заклікае далучацца да Кампаніі International Day Against Fascism and Antisemitism ў памяць пра мінулае і ў знак пратэсту супраць сучасных формаў фашызму і антысэмітызму.