Суб’ектыўная рэальнасць
2 ноября 2016
Дедлайн: 31.10
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут, info@ygallery.by.
Cёмы курс адукацыйнага праекта называецца "Суб’ектыўная рэальнасць", аўтарам якога з'яўляецца Антаніна Слабодчыкава.
На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні абмяркуюць пытанні, што тычацца працы з матэрыялам для калажа і ягонай тэхнікі, а таксама створаць выставу-кватэрнік.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18-ці гадоў, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе трэба мець: часопісы, кнігі, дзіцячыя архівы, клей-аловак, нажніцы, маркеры, алоўкі.
Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта.
Заяўка на ўдзел у майстэрні Антаніны Слабодчыкавай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Антаніны Слабодчыкавай”.
Дэдлайн 31 кастрычніка. Колькасць месц абмежавана.
Месца правядзення курсу – персанальная майстэрня Антаніны Слабодчыкавай, прыблізны час працы: увечары (час працы майстэрні будзе вырашана зыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).
Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў 1979 г. у Мінску, Беларусь.
Скончыла Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1998 прымае актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах. З'яўляецца членам Беларуcкага саюза мастакоў і мастачкай галерэі сучаснага мастацтва "Ў".
Персанальныя выставы:
2016 – Праект Purity, Музей сучаснага мастацтва, Вроцлаў, Польшча
2013 – персанальная выстава “ЯНО ТУТ”, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь
2010 – Арт-праэкт "Выкрыццё жанчыны" Студыя, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь
2008 – HE BEST, Галерэя "Падземка", Мінск, Беларусь
2008 – "Да - Р - Р", Галерэя ZOYA, Варшава, Польшча
2007 – Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 – "1 +1 = 1", Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь