Лекция

Гнуткія рашэнні для гарадоў (16+)

10 октября 2018

Институт им.Гете

Минск, ул. В.Хоружей, 25

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

10 кастрычніка 2018 года архітэктары з Інстытута дастасоўнай урбаністыкі ў Берліне (ifau) выступяць з акдрытай лекцыяй «Гнуткія рашэнні для гарадоў».

Лекцыя адбудзецца ў межах воркшопа па публічных прасторах, арганізаванага Мінскай урбаністычнай платформай. Крыстаф Шміт і Альберт Херман з ifau прымуць удзел як эксперты ў распрацоўцы кейса, мэтай якога будзе стварэнне праектаў развіцця сезоннага рынку на бульвары Трактарабудаўнікоў у Мінску.

На публічнай лекцыі 10 кастрычніка 2018 года ifau раскажуць пра два свае актуальныя праекты ў кантэксце працэсаў гарадскога развіцця ў гамбургскім раёне Санкт-Паўлі і ў берлінскім раёне Кройцберг.

Першы з гэтых праектаў – стварэнне ў дыялогу з жыхарамі канцэпцыі жылой забудовы і плошчаў для культурнага баўлення часу на плошчы Шпільбудэнплац у гамбургскім раёне Санкт-Паўлі, 2015 – 2021 гг.

Другі – гэта інтэгратыўны праект ў раёне Берлін-Кройцберг на месцы колішняга оптавага кветкавага рынка, 2012-2018 гг. Праект спалучае жыллёвыя і працоўныя плошчы з улікам патрэбаў людзей творчых прафесій і прадусараў. Зыходным пунктам распрацоўкі дызайну з’яўляецца канцэпцыя супольнага карыстання прасторай і сацыяльнай разнастайнасці. Параўнальна нізкія кошты на зямлю дазваляюць пераразмекркаванне сродкаў унутры праекта паміж супольным жытлом і студыйнымі прасторамі.

Інстытут дастасоўнай урбаністыкі ifau – гэта архітэктурная група з Берліна, якая з 1998 года спецыялізуецца на міждысцыплінарных архітэктурных і горадабудаўнічых праектах. Іх гнуткая метадалогія ўключае самыя розныя падыходы – ад праектаў-даследаванняў да інтэрвенцый і акцый ў гарадскім асяроддзі. У сваіх распрацоўках ifau імкнецца да перакладу гарадской рэальнасці, адрозненняў і разнастайнасці ў архітэктурныя і горадабудаўнічыя праекты. Існуючыя ў кантэксце пэўнага месца працэсы уключаюцца ў перамовы. Асаблівую цікавасць для ifau уяўляюць працэсаарынентаваныя стратэгіі і метады рэалізацыі ўдзельніцкіх праектаў. Ifau распрацавалі мноства праектаў для мастацкіх устаноў. Іх працы і тэксты публікаваліся ў многіх выданнях і архітэктурных часопісах.

Крыстаф Шміт – адзін з заснавальнікаў інстытута дастасоўнай урбаністыкі. Ён вывучаў архітэктуру у Ахенскім тэхналагічным універсітэце і ўніверсітэцкім каледжы ў Портсмуце і працаваў архітэктарам-фрылансерам у Кёльне і Берліне. Ён выкладаў архітэктуру ў Берлінскім тэхнічным універсітэце на аддзяленні структурнага дызайна, дзе прадметам яго даследавання і выкладання сталі інаватыўныя метады гарадскога дызайну, працэсаарыентаваныя стратэгіі і праекты супольнага жытла.

Праекты ifau:

Палац «Цінфельд» у Грацы (Аўстрыя)
Інстытут мастацтва «Casco» у Утрэхце
Мастацкая прастора «The Showroom» у Лондане
Мастацкая рэзідэнцыя для Гётэ-Інстытута – Wyoming Building in New York
«R50» – праект супольнага жытла ў Берліне.

образование
культура
личность