Лекция

Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі

12 ноября 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

12 лістапада а 15-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца публічная лекцыя Вольгі Сазыкінай "Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі" у рамках адукацыйнага праекта "10 майстэрняў".

На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык ў сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Вольга Сазыкіна – мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выстаў з 1978. З 1984 – сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 – вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 – выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 – сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 – сябар Беларускага саюза дызайнераў. Фота: Вольга Сазыкіна, праект "Экзістэнцыі", 2001, Галандыя. Праект "10 майстэрняў" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва.

Фото: ygallery.by.

культура
искусство
общество