Сябра, save the date!
13 красавіка запрашаем цябе ў культцэнтр «Корпус» на першы веснавы івэнт у межах 34 Media Days – серыі ток-шоу, прысвечаных беларускім анлайн-медыя і іх узаемаадносінам з грамадзянскай супольнасцю.
Тэма падзеі – «Медыя і права на горад». Разам мы абмяркуем, хто ўплывае на змены ў горадзе М.: медыя, актывісты, кожны з нас ці ўсе мы разам? Наколькі паспяхова медыя асвятляюць гарадскія трансфармацыі і ці дапамагаюць развіццю грамадзянскіх ініцыятыў? Ці могуць СМІ літаральна змяняць гараджан? Што наогул такое «права на горад»?
Падзея пройдзе ў фармаце афлайн-ток-шоу: спярша госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.
Спікеры:
★АНДРЭЙ ЭЗЕРЫН
Адзін з лідараў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM. Прыцягнуў увагу медыя да хісткага становішча старога раёну ў цэнтры сталіцы ды ўзначаліў барацьбу за наданне Асмалоўцы статусу гістарычнай каштоўнасці.
★ЯСЯ КАРАЛЕВІЧ-КАРТЭЛЬ
Журналістка і рэдактарка анлайн-часопісу пра Менск CityDog.by. Займаецца развіццём сучаснай гісторыяграфіі Беларусі (праект 90s.by) і свядомага арту («экалагічны» альбом Port Mone trio)
★АННА САЛІВОН
Архітэктарка, удзельніца Менскай урбаністычнай платформы.
★АЛЯКСЕЙ КРЫВАЛАП
Кандыдат культуралогіі, выкладчык ECLAB.