Курс

Бясплатныя курсы польскай мовы (16+)

29 июня 2018
Дедлайн: 29.06

Польскі інстытут у Мінску

Минск, ул. Володарского, 6

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Польскі інстытут у Мінску запрашае на бясплатныя 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы.

Апроч вывучэння мовы, навучэнцы знаёмяцца з польскай літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя (грамадзяне Рэспублікі Беларусь) ва ўзросце ад 18 гадоў.

Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады (вывучэнне польскай мовы з «нуля»). Адразу на другі год (навучанне, адпаведна, будзе доўжыцца 1 год) могуць быць залічаны асобы, якія на сярэднім узроўні ўжо валодаюць польскай мовай і жадаюць павысіць узровень.

Расклад заняткаў

Навучальны год на курсах цягнецца з кастрычніка да траўня. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары, толькі ў буднія дні. Працягласць заняткаў – 2 акадэмічныя гадзіны.

Колькасць студэнтаў у групах – 20-30 чалавек.

Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы.

Як падацца

Найперш неабходна запоўніць і даслаць анкету-заяўку.

Умовы залічэння: набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланых анкет-заяў.

Пасля заканчэння курсу выдаецца пасведчанне аб вывучэнні польскай мовы на курсах, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску

Фінансавыя ўмовы

Курсы бясплатныя. Адзіныя кошты з боку залічаных на курсы — аплата падручнікаў, па якіх праводзяцца заняткі.

Дэдлайн – 29 чэрвеня.

образование
культура
навык