Адкрытая лятучка з кінафестывалем «Паўночнае ззянне» (16+)
19 апреля 2019
19 красавіка а 19:00 у Прэс-клубе адбудзецца Адкрытая лятучка з камандай кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».
Напярэдадні пятага юбілейнага «Паўночнага ззяння» паслухаем, як узнікла ідэя ладзіць кінафестываль у Беларусі; пагаворым, як фарміруецца праграмная сетка кінафестывалю і як адбываюцца перамовы з Дзяржрэгістрам і кінатэатрамі; абмяркуем, як прыцягнуць партнёраў на бок сваёй ініцыятывы і заручыцца падтрымкай медыя.
Чаго чакаць ад «Паўночнага ззяння» у 2019, раскажуць:
Воля Чайкоўская, дырэктарка кінафестывалю;
Уладзь Богдан, асістэнт дырэктаркі;
Антон Мех, крэатыўны дырэктар;
Ганна Шарко, медыякаардынатарка;
Аляксандра Дорская, дырэктарка «Індустрыйнай Платформы»;
Кацярына Рудніцкая, дырэктарка гасцявой службы;
Вераніка Вельб, SMM-дызайнерка;
Аня Рэут, SMM-дырэктарка;
Воля Нелюбовіч, каардынатарка валанцёраў;
Віка Калбасіна, галоўная дызайнерка;
Кацярына Ігнашэвіч, фатографка;
Саша Хмурчык, вэб-дызайнер.
Падзея будзе цікавая прадстаўнікам культурнай сферы, НКА, медыя, а таксама ўсім прыхільнікам кінафестывалю.