Палёт над гняздом зязюлі (6+)
11 декабря 2017
ВХОД: бесплатно.
Кніжная серыя “Амерыканка”, выдавецтва “Янушкевіч, Арт-Сядзіба і крама сувеніраў symbal.by запрашаюць на аўтограф–сесію раману “Палёт над гняздом зязюлі” на беларускай мове.
11 снежня (панядзелак) кнігу можна будзе набыць у краме Symbal.by (праспект Машэрава, 18). З 18:00 да 21:00 ў памяшканні Арт-Сядзібы па тым жа адрасе можна будзе сустрэцца з перакладчыкам Аляксеем Знаткевічам, каб падпісаць кнігу і пагутарыць пра амерыканскую літаратуру.
"Амерыканка" – новая кніжная серыя, у якой выйдуць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Першую кнігу ўдалося апублікаваць дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by – перакладчыкі сабралі больш за 7000 рублёў. Генеральным спонсарам выдання зрабіўся мінскі бізнесовец, мецэнат Ігар Жабароўскі.