Вольныя падарожжы па Азіі (12+)
9 апреля 2019
9 красавіка ў прасторы «Грай» пройдзе адкрытая сустрэча з журналістам і вольным падарожнікам з Салігорска Аляксандрам Гойшыкам.
Аляксандр выступіць з прэзентацыяй вялікай паўгадавой вандроўкі па Азіі: Каўказ, Іран, Індыя, Непал, Тайланд. Цікава, што за 13 гадоў Аляксандр праехаў больш за 50 краін свету аўтаспынам і плануе кругасветнае падарожжа.
Азіяцкія прыгоды падарожніка доўжыліся 191 дзень. За гэты час Аляксандр даехаў аўтаспынам да Тайланда. Па дарозе беларус наведаў 13 краін, праехаўшы больш, чым 13 тысяч кіламетраў. Аляксандр Гойшык распавядае неверагоднае. Абавязкова прыходзьце, каб паслухаць атмасферныя гісторыі, прывезеныя з азіяцкіх краін