Конференция

Нефестываль Dotyk Cancelled (18+)

12 - 14 апреля 2019

Немига

Минск, ул. Немига

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Што такое нефестываль? Гэта вострая неабходнасць рэфлексіі вопыту леташняга квір-фестывалю DOTYK і праца над сэнсамі, якія нам пакідае рэальнасць. Гэта адказ на пытанні, якія хвалююць нашу супольнасць і грамадства. Як існаваць у варожым да цябе свеце? Адкуль з’яўляецца надзея? Што можна атрымаць з негатыўнага досведу?

Складаючы праграму DOTYK CANCELLED, натхняліся спробамі перашкодзіць правядзенню чацвёртага квір-фэстывалю DOTYK, выказваннямі пра «падробленасць» ідэнтычнасці, рэгулярнымі рэйдамі на фрэндлі клубы і петыцыямі супраць «прапаганды гомасэксуальнасці». Натхняліся сучаснасцю і хочуць гаварыць пра яе з адвагай.

Праграма:

12 красавіка

23:59 - 5:00 Вечарына PL(R)AY WITH ME

13 красавіка

14:00 Artist talk «Практыкі Падпарадкавання: Рэфлексія». Удзельнік: мастак Сяргей Шабохін.

15:00 «Паміж догмай і чалавекалюбствам. Як змагаючыся з грахом (не) заўважыць чалавека». Лекцыя і дыскусія аб рэлігіі і ЛГБТК+ супольнасці. Удзельнікі: хрысціянін Максім Кавалёў, трансгендарны актывіст і каардынатар групы ЛГБТК+ вернікаў «Nuntiare et Recreare» Марк Кандольскі.

17:00 Дыскусія «П*дар - гучыць горда?» Удзельнікі: каардынатар грамадскай кампаніі супраць гамафобіі «Справа Пі» Андрэй Завалей, даследчык і аўтар тэлеграм-канала «П*дары мары» Мікалай Гарбачоў.

19:00 Лекцыя «Уплыў Vogue-культуры на ЛГБТК+ супольнасць». Лектар: заснавальнік курсаў Vogue-культуры «Easy Vogue» Зміцер Кароль.

20:00 Кінапаказ «Парыж гарыць».

14 красавіка

16:00 Майстар-клас па асновах танца Vogue. Заснавальнік курсаў Vogue-культуры «Easy Vogue» Зміцер Кароль.

Увага: месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі

Пагутараць пра тое, што застаецца пасля барацьбы, якую (не)магчыма канчаткова выйграць. І чаму варта працягваць змагацца.