Нам алкаголікам вас наркаманаў не паняць (18+)
29 января 2018
Legalize Belarus запрашаюць журналістаў і ўсіх цікаўных на сустрэчу, прысьвечаную мове варожасьці ў дачыненьні да спажыўцоў псыхаактыўных рэчываў і асуджаных па артыкуле 328.
Нізкая інфармаванасьць грамадзтва па пытаньнях, зьвязаных з псыхаактыўнымі рэчывамі, прывяла да таго, што масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі сталіся сацыяльна прымальнымі. Тысячы чалавек асуджаныя на гады зьняволеньня за злачынствы без ахвяраў, але мы лёгка адмахваемся ад праблемы фразай "я супраць наркотыкаў".
Адказнае стаўленьне да пытаньня патрабуе ведаў, якія ад нас хаваюць. Адказная журналістыка патрабуе пазбавіцца ад прапагандысцкага штампу "наркотыкі гэта зло" і перастаць спрошчваць тое, што спрошчваць нельга.
Кантактная асоба — Piotr Markiełaŭ (+375 29 698 68 55).