Лекция

Моцныя маці: як паўставала жаночая паэзія ў ЗША

1 декабря 2015

Літаратурны музей Петруся Броўкі
Музей Петруся Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

ВХОД: 15 000 руб.

СПРАВКИ: тут, +375 17 226 09 81, +375 17 327 27 50.

Лекцыю чытае вядомая паэтка, перакладчыца, адна са стваральніц і рэдактарка інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет", феміністка, магістр філалагічных навук, аўтарка зборніка вершаў і перакладаў "Кніга памылак" Юля Цімафеева.

“Жанчынам-паэткам патрэбныя моцныя маці”, – кажа амерыканская даследчыца літаратуры Алісія Острайкер. Сучасным аўтаркам патрэбная свая традыцыя, каб, з аднаго боку, наследаваць паэткам мінулага, а з другога боку, знаходзіць новыя тэмы і новыя формы, каб вырвацца з той ментальнай і маральнай няволі, у якой мусілі тварыць іх папярэдніцы.

Гісторыя амерыканскай жаночай паэзіі налічвае больш за тры з паловай стагоддзі. Падчас сваёй лекцыі даследчыца зробіць невялікі агляд амерыканскай паэзіі, пачынаючы ад шматдзетнай маці Эн Брэдстрыт, адной з самых пладавітых амерыканскіх паэтак, і заканчваючы паэткамі другой паловы ХХ ст.: Эдрыен Рыч, Сільвія Плат, Эн Сэкстан. Прагучаць пераклады амерыканскіх паэтак на беларускую мову.

литература
философия
искусство