Менск слухае (12+)
9 августа 2018
9 жніўня Арт Сядзіба ладзіць фестываль лекцый «Менск слухае». Мерапрыемства будзе адбывацца ў дворыку Палаца мастацтваў з 15:00 да 22:00. Акрамя лекцый у праграме будуць майстар-класы і адкрытыя інтэрвію дасведчаных спецыялістаў у сферы культуры і прасоўванні сваіх праектаў.
Як за год зрабіць два стотысячныя фестывалі?
Як заўжды збіраць тысячы лайкаў у сацыяльных сетках?
Як знайсці спонсараў?
Як зрабіць свой горад насычаным на культурніцкія падзеі?
Як ідэю ператварыць у паспяховую падзею?
Пра гэта ўсё будзем размаўляць на «Менск слухае». «Менск слухае» – гэта першы крок ад ідэі да падзеі.
Асноўныя лектары:
Уладзімір Булаўскі;
Вольга Жукевіч;
Павел Белавус;
Франак Вячорка;
Воля Смок;
і іншыя.
Увага: абавязковая рэгістрацыя.