Медыясняданак з праектам "Дбаю" (18+)
21 января 2020
Запускаецца ўнікальны сацыяльны бізнес, які будзе зарабляць для рэалізацыі некамерцыйных гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. Вход по приглашениям, но если вы блогер или журналист –регистрируйтесь и ждите ответ.
«Дбаю» — гэта гарадскі рэстаран і пляцоўка для івэнтаў. 70% іх чыстага прыбытку будуць накіроўвацца на падтрымку гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. Астатнія 30% — прафесійным рэстаратарам, якія адказваюць за камерцыйную паспяховасць праекта.
Стваральнікамі і стваральніцамі праекта стануць 350 сацыяльна актыўных людзей горада, якія публічна падтрымаюць праект аднолькавымі ўнёскамі ў эквіваленце 1000 даляраў. Потым менавіта гэтыя людзі рэгулярна будуць вызначаць, якія ідэі і гарадскія праекты будуць падтрыманыя.«Дбаю» дазволіць маштабаваць першапачатковыя ўнёскі заснавальнікаў і спрыяць пазітыўным зменам у Мінску працяглы час.
- У чым унікальнасць гарадскога праекта «Дбаю»?
- Колькі ён будзе зарабляць для гарадскіх праектаў ды ініцыятываў?
- Ці магчыма зрабіць бізнес празрыстым, а рэстаран з нулявымі адыходамі?
- Якія мэты ставяцца перад праектам і навошта ён Мінску?
На гэтыя ды іншыя пытанні гатовы адказаць арганізатары, бізнес-партнёры ды першыя заснавальнікі праекта. Вас чакае адкрытая размова з камандай. Нездарма гарадскі праект пазіцыянуецца як празрысты і публічны.
Хто адкажа на пытанні:
Марына Штрахава, менеджэрка сацыяльных праектаў
Адарка Шут, PR & Event manager
Антон Неміровіч, брэнд-шэф і саўладальнік LeGosse Cafe (Мінск)
Аляксандр Гаўрыш, кіруючы партнёр LeGosse Cafe (Мінск)
Максім Пучынскі, гарадскі актывіст, Мінскае роварнае таварыства
Дар’я Жук, кіруючы партнёр COBALT, Беларусь
Дар’я Гайдучык, юрыст COBALT, Беларусь