Презентация

Мастацтва Беларусi ХХ ст.: Парыжская школа (0+)

22 декабря 2018

Арт-Беларусь

Минск, ул. Козлова, 3

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут, +375 29 6180887.

22 снежня ў 18:30 у галерэi Арт-Беларусь (вул. Казлова,3 ZAL #2) адбудзецца святочная прэзентацыя кнiгi «Мастацтва Беларусi ХХ ст.: Парыжская школа», створаная Творчымi майстэрнямi галерэі «Ў» сумесна з пiсменнiкам Адамам Глобусам, паэтам Анрэем Хадановiчам I музыкай Лявонам Вольскiм.

Творчая і аўтарская праца над кнігай «Мастацтва Беларусі XX ст.: Парыжская школа» была зроблена дзякуючы падтрымке ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва», а друк накладу быў магчымы толькі дзякуючы тым, хто падтрымаў праект падчас краўдфандынгавай кампаніі на ulej.by, у перыяд якой было сабрана 10 452 BYN (116%)
На прэзентацыi, акрамя выступу аўтараў i аўтограф-сесii, запланаваны падарункi, музыка i майстар-класы для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.
Гэта ўжо трэцяя кнiга, якую каманда Творчых майстэрняў галерэі «Ў» сумесна з Адамам Глобусам выдала пра мастацтва для дзяцей. 
Дагэтуль на працягу двух гадоў «Творчыя майстэрні» з дапамогай краўдфандынга выдалi «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа» i «Малевiч для дзяцей».

«Мы ствараем серыю кнiг пра мастацтва, каб дзеці і дарослыя пачалі знаёміцца з беларускім мастацтвам мінулага i сучаснасцi праз казачныя гісторыі, вершы і творчую гульню. Гэтыя кнігi дапамогуць зразумець складаныя моманты ў карцiнах знакамiтых мастакоў і пазнаёміць вас з нязнанымі iмёнамi».

Кніга «Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа»— выдатная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашых сусветна вядомых суайчыннікаў, тых, кім мы можам ганарыцца, каго мы павінны памятаць. А яшчэ гэтая кніга створана для таго, каб дзеці і бацькі маглі цікава правесці час разам, даведацца нешта новае, пачытаць вершы ды казкі, памаляваць і пагуляць.

Над праектам працуюць:
«Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» (Сафія Садоўская, Bazinato, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская)
Адам Глобус
Лявон Вольскі
Андрэй Хадановіч
Валянцін Акудовіч

Кнігі «Творчых майстэрняў» галерэі «Ў» - адзінае дзіцячае выданне, якое знаёмiць дзіцяці з малых гадоў з беларускім мастацтвам, пры гэтым на даступнай для его мове. Ніякіх сухіх тэкстаў хрэстаматый. Толькі займальныя ілюстрацыі, казкі, вершы і гульні.

детям
искусство