Марафон лекцый (18+)
12 октября 2019
12 кастрычніка Асамблея НДА запрашае прыняць удзел у Марафоне лекцый. Ніякіх сумных выкладчыкаў і выкладчыцаў. Выступяць прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, а таксама блогеры і блогеркі.
Спецыяльная госця – Бэла Рапапорт, грамадзкая дзяячка, журналістка, інтэрсэкцыянальная феміністка з Санкт-Пецярбургу.
Таксама ў праграме:
14:00 “Zero Waste. Што гэта такое. Асабісты досьвед”, Ганна Карповіч (@habit_for_planet);
15:00 “Чаму варта размаўляць пра ЛГБТ?”, Антон Шэлег і Дзяніс Іваноў (@damaster_life).
16:00 “Твае крокі да беларускай мовы”, Бася Пучынская;
17:00 “Як клапаціцца пра мэнтальнае здароўе, і чаму гэта ‑ самае важнае”, Таня Аліпчыкава;
18:00 “Мэмы і карыкатуры для сацыяльных зьменаў”, Франак Вячорка;
19:00 “Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цьвёрдая ежа”, Бэла Рапапорт.
Сачыце за абнаўленьнямі і сьпяшайцеся атрымаць свой бясплатны квіток.